Школы хрысцiянскага жыцця i евангелiзацыi ў Оршы

Новости общества
0
(0)

13-15 лютага ў Оршы праходзілі рэкалекцыі «Школы хрысцiянскага жыцця i евангелiзацыi».

Як звычайна, падчас рэкалекцый моладзь і старэйшыя ўдзельнікі разважалі над Божым словам, прыступалі да сакрамэнту пакаяння, адаравалі Найсвяцейшы Сакрамэнт, удзельнічалі ў Эўхарыстыі, cлухалі духоўныя канферэнцыі, дзяліліся перажытым у малых групах і славілі Бога ў малітве праслаўлення.

католік 1

Такім чынам кожны, незалежна ад узросту і адукацыі, стараўся ўмацаваць сваю веру ў зямной вандроўцы душы да Езуса Хрыста.

Адметнасцю рэкалекцый стала тое, што напрыканцы перажытым дзяліліся не толькі іх удзельнікі, але і арганізатары. Некаторыя ўсвядомілі, што сустрэліся з міласэрнасцю і любоўю Бога не ў час рэкалекцый, але Бог апярэдзіў іх сваёй ласкай і ўвайшоў у іх жыццё задоўга перад імі. З гэтага і пачаліся перамены ў жыцці, і дзякуючы Езусу гэтыя людзі сёння тут і могуць служыць іншым.

Іншыя нібыта нічога не перажылі падчас удзелу ў папярэдніх рэкалекцыях, затое пасля ўсвядомілі, што Бог заўжды побач. Многія падчас рэкалекцый прынялі рашэнне адмовіцца ад усялякага зла ў сваім жыцці і ад усіх сваіх адмоўных кантактаў, каб запрасіць у сваё жыццё Езуса Хрыста, як адзінага Пана і Збаўцу.

Наступныя рэкалекцыі «Школы хрысцiянскага жыцця i евангелiзацыi» пройдуць у Оршы 17-19 і 24-26 красавіка.

Тэлефон для кантактаў: +375 33 329 46 48.

Крыніца: catholic.by

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий