Пайшла з жыцця Тамара Нагорная

Новости общества
0
(0)

nagornaya7 студзеня заўчасна пайшла з жыцця Тамара Нагорная, былая настаўніца, стваральніца і загадчыца этнаграфічнага музею «Бараньская сяліба» у  Бараньскай гімназіі.

Тамара Іванаўна нарадзілася у 1948 годзе. Пасля заканчэння інстытуту ў 1970 годзе пачала працу выкладчыцай беларускай мовы ў сярэдняй школе ў горадзе Барань, дзе і адпрацавала ўсе сваё жыццё.
Аддавала ўсе свае веды і сілы выхаванню і адукацыі дзяцей. Вучыла любіць Беларусь, шанаваць родную мову, сваіх бацькоў. Сваей адданай працай і высокім прафесіяналізмам заваявала вялікі аўтарытэт і павагу сярод жыхароў Барані.

У школе №15 стварала музей «Аршаншчына літаратурная» у гонар пісьменнікаў, нарадзіўшыхся на Аршаншчыне. Потым у  школе №22, цяпер гімназіі, стварыла выдатны краязнаўча-этнаграфічны музей «Бараньская сяліба «, у якім апошнія гады працавала. Са сваімі вучнямі сабрала ў музеі  ўнікальную калекцыю саматканых рушнікоў, посцілак і іншых прадметаў народнага побыту і спадчыны.

Шчырыя спачуванні родным і сябрам Тамары Іванаўны Нагорнай. Памяць аб ёй застанецца ў нас назаўседы.

.

Фота: Аршанская газета
З вучнямі. Фота: Аршанская газета

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий