Віцебская друкарня адмовілася вырабляць сшыткі са згадкай Аршанскай бітвы

Новости общества
0
(0)

Па тэхнічных прычынах», — так патлумачылі прадпрымальніка Уладзіміру Рамановічу. Але першая прычына адмовы была хутчэй «ідэалягічная», кажа прадпрымальнік:

«Гэта не першая мая замова ў Віцебскай друкарні. Але сёння мне патэлефанаваў супрацоўнік і сказаў, што ёсць праблема са сшыткамі. Я паехаў, каб разабрацца. У кабінеце быў і намеснік дырэктара друкарні — на жаль, я не спытаў ягонага прозвішча. Размова паміж намі адбылася такая: ён спытаўся, ці ёсць у мяне дзеці, і сказаў, што ў яго таксама ёсць. Таму, маўляў, ён не хоча праблемаў. Бо ў нас саюз з Расеяй, а што такое ВКЛ, ён не ведае, і ўсё гэта да беларускай гісторыі не мае дачынення. І што ён не хоча, каб склалася „сітуацыя“ — а якая канкрэтна, не патлумачыў. Сказаў, што раіць мне друкаваць сшыткі ў Смаленску».

Уладзімір Рамановіч звярнуўся ў ідэалагічны аддзел Віцебскага аблвыканкаму. І там яму сказалі, што не бачаць ніякай крамолы ў тым, каб на сшытках была дата «1514», надпісы «Аршанская бітва» і ««Будзь беларусам, будзь пераможцам» з выявай Пагоні. Але даць указанне адміністрацыі друкарні, што друкаваць, а што не, не маюць паўнамоцтваў. Выказалі прапанову, што, можа, варта крыху змяніць дызайн – каб друкарню ўсё задавальняла.

Але другі візіт да друкароў нічога не змяніў: Уладзімір Рамановіч пачуў новую прычыну для адмовы. Маўляў, няма тэхнічных магчымасцяў, каб выканаць ягоную замову.
Прадпрымальнік не пакінуў сваіх памкненняў. У сацыяльнай сетцы Фэйсбук Уладзімір Рамановіч паведаміў, што алтэрнатыва знайшлася, а што «сшыткі «Бітва пад Оршай» і «Будзь Беларусам» будуць надрукаваны ў Беларусі».

Ен лічыць непаразуменнем тое, што адбылося ў Віцебскай абласной друкарні. Інтэрнэт-крама Belarusam.by ужо працяглы час прапануе розныя канцылярскія тавары зь беларускамоўнымі надпісамі і беларускай сімволікай, і дагэтуль нічога падобнага не здаралася. Дарэчы, цяпер Уладзімер Раманоўскі гатовы пашырыць асартымент – распачаць выпуск серыі адзення «Беларускія швэдры».

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий