Стартаваў цікавы сумесны выставачны праект Лепельскага краязнаўчага, Чашніцкага гістарычнага музеяў і музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны пад назвай “Рэгіёны Беларусі: Віцебшчына”.
Разнастайныя экспанаты, якія расказваюць аб гісторыі і культуры Аршанскага, Чашніцкага і Лепельскага раёнаў , зараз размясціліся ў Лепелі ў зале краязнаўчага музея. Яны. Пасля экспазіцыя пераедзе ў Чашнікі, а з мая з імі будуць знаёміцца жыхары і госці Оршы.
Унікальныя экспанаты з Оршы, прадстаўленыя на супольнай выставе трох раёнаў — гэта узоры старажытнага кнігадруку, кафля з геральдычнымі выявамі другой палавіны XVII стагоддзя, асабістыя рэчы знакамітага партызанскага камандзіра і падпольшчыка Канстанціна Заслонава, рукапіс верша Уладзіміра Караткевіча “Заяц варыць піва”, кнігі гэтага вядомага беларускага пісьменніка, у тым ліку выдадзеныя ў замежных краінах, шмат што іншае.