Бітва пад Оршай праз 500 гадоў

Новости общества
0
(0)

eurobelarus.info

30 траўня 2014 года ў Мінску адбудзецца публічная дыскусія на тэму: «Бітва пад Оршай праз 500 гадоў: асаблівасці нацыянальных інтэрпрэтацый».

Мерапрыемства ладзіцца ў рамках Трэцяй Міжнароднай канферэнцыі Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера»: «Войны ў палітычнай і культурнай традыцыі Беларусі і краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы».

У 2014 годзе ў Беларусі святкуецца 500-годдзе Аршанскай бітвы. Гэта бітва практычна адразу стала сімвалам вайсковага майстэрства Вялікага княства Літоўскага, яе апісвалі ў хроніках і пра яе стваралі песні.

У пачатку 1990-х гадоў на хвалі нацыянальнага адраджэння пашырылася і традыцыя адзначаць угодкі Аршанскай бітвы як Дзень беларускай вайсковай славы. Гэта не толькі звязвала беларускую нацыянальную ідэю са спадчынай Вялікага княства, але і дазваляла выбудаваць свой гонар і сваю свядомасць у супрацьпастаўленні пераможаным. Ушанаванне Аршанскай бітвы непазбежна палітызавалася, і на доўгі час яна стала замоўчванай праз афіцыйны дыскурс.

Але разам з тым не знікаюць і пытанні гістарыяграфічнага кшталту: а што мы ведаем дакладна пра гэту бітву? Да гэтага часу гісторыкамі з розных краін абмяркоўваецца ход і маштаб бітвы. Часта гэтыя спрэчкі набываюць зноў сувязь з нацыяльна-палітычным кантэкстам, погляды і тлумачэнні вызначаюцца ў залежнасці ад ідэалагічных пазіцый аўтараў.

У межах дадзенай дыскусіі плануецца звярнуцца зноў да першакрыніцы ўсіх гэтых спрэчак — Аршанскай бітвы. Гісторыкі-спецыялісты абмяркуюць сучасны стан даследаванняў гэтай падзеі, асноўныя канфліктныя кропкі і падыходы да інтэпрэтацыі гэтай перамогі. І не пазбегнуць пытання: як зараз у розных краінах, якія маюць дачыненне да гэтай бітвы (Беларусь, Літва, Расія, Україна), яна ўзгадваецца?

Гэтая праблематыка будзе абмяркоўвацца падчас публічнай дыскусіі «Бітва пад Оршай праз 500 гадоў: асаблівасці нацыянальных інтэрпрэтацый», якая абдудзецца 30 траўня 2014 года ў Мінску на пляцоўцы Крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» (прасп. Незалежнасці, 58, к. 6). Пачатак у 19.00. Уваход вольны.

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий