У Оршы завершылася I Парафіяда для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі

Новости общества
0
(0)

14 жніўня ў Оршы завершылася I Парафіяда для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі, якая пачалася 11 жніўня, піша сайт catholicnews.by.

Да ўдзелю у Парафіядзе з Віцебскай дыяцэзіі прыехала 9 парафій – гэта ўдзельнікі з Глыбокага, Міёраў, Лынтупаў, Браслава, Навасёлкаў, Варапаева, Навалукомля, Лепеля, Дунілавіч, Відзаў. Прысутнічалі і госці з Гродна, якія таксама бралі ўдзел у спаборніцтвах.

Моладзь і дзеці шчыра дзякуюць арганізатарам і апекунам парафіяды, а таксама ксяндзу Валерыю Орсіку за цудоўна праведзены час разам.

Першае месца ў парафіядзе атрымалі ўдзельнікі з Варапаеўскай парафіі.

Для удзельнікаў парафіяды кожны дзень быў асаблівы. Ва ўсіх мерапрыемствах моладзь прымала ўдзел з вялікім жаданнем і энтузіязмам. Спявалі, танчылі, паказвалі тэатральныя прадстаўленні, дэманстравалі свае спартыўныя дасягненні. З задавальненнем удзельнічалі і ў тэсціраванні на тэму: “Святыя Віцебскай зямлі”.

Варта адзначыць, што ў гэтым тэсціраванні 1-е месца было аддадзена ўдзельніцы з Глыбоцкай парафіі – Сайкоўскай Дзіяне, 2-е месца – Сяргею Грынкевічу з Варапаева, а 3-е месца заняла Юля Рубанік з Міёр.

У спаборніцтве па футболу 1 месца занялі ўдзельнікі з Варапаеўскай парафіі, 2-е месца занялі Навасёлкі, 3-е месца – Браслаў.

Падчас дэманстрацыі візітнай карткі каманд-удзельнікаў парафіяды мы маем наступных пераможцаў: 1-е месца – Глыбокае, 2-е месца – Лепель, 3-е месца – Навасёлкі.
У конкурсе рэлігійнай песні 1-е месца занялі ўдзельнікі з Лепеля, 2-е месца – Лынтупы і 3-е месца – Браслаў.
У спаборніцтве па валейболу: 1-е месца – Міёры, 2-е месца – Лынтупы, 3-е месца – Лепель.

У конкурсе малюнка пераможцамі сталі: 1-е месца – Лепель, 2-е месца – Дунілавічы, 3-е месца – Навалукомль.

парафіада 3 парафіада 2

парафіада 5 парафіада 4

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий