Куды падзелася шыльда з вуліцы Уладзіміра Караткевіча?

Новости общества
0
(0)

Мэмарыяльная шыльда і барэльеф пісьменьніка ўпрыгожвалі будынак у самым пачатку вуліцы Уладзіміра Караткевіча. На час рамонту іх знялі, і аршанцы непакояцца : ці вернуцца памятныя адзнакі на сваё месца.

Шыльда і барэльеф знаходзіліся «на былым адміністрацыйным будынку Аршанскага піўзавода, у якім цяпер месціцца Парытэт Банк. Адбылося знікненне шыльды падчас рамонту будынку, але рамонт скончыўся, а ўладальнікі будынку не збіраюцца вяртаць шыльду на месца», — паведамляе сайт Радыё Рацыя.

Дырэктар музейнага комплексу «Гісторыя і культура Аршаншчыны» Уладзімір Кузубаў не сумняецца, што кіраўніцтва банка верне і шыльду, і барэльеф:

«Што значыць «не збіраюцца вяртаць»? Горадам, урэшце, кіруе на адміністрацыя банка, а мясцовыя ўлады! Гэта першы будынак на вуліцы Уладзіміра Караткевіча, і  не банку вырашаць лёс мемарыяльных шыльдаў. Наколькі я ведаю, у будынку быў рамонт – там фарбавалі сцены, і вялікі дзякуй, што барэльеф нашага пісьменніка-земляка ашчадна знялі. У музейную сістэму на перазахаванне яго ніхто не перадаваў, адпаведна – ён захоўваецца недзе ў банку. І, я лічу, абавязкова будзе вернуты на сваё законнае месца. Будзем трымаць гэтае пытанне на кантролі».

Вуліца Караткевіча з’явілася ў Орша ў 1990-я гады – у выніку перайменавання вуліцы Касманаўтаў. Перайменаванне было невыпадковым: гэтая вуліца непасрэдна звязаная з лёсам пісьменніка: тут дагэтуль стаіць дом, дзе жыў наш славуты зямляк, і дзе ў 1956-58 гадах была напісана аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха»

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий