Пайшоў з жыцця беларускі паэт Павел Саковіч

Новости общества
5
(1)

Ураджэнец Оршы, Павел Саковіч-  аўтар некалькі паэтычных зборнікаў, а таксама шэрагу кніг прозы, у тым ліку сатырычнай. Са сваімі творамі ён нярэдка выступаў на малой радзіме, перад аршанцамі.

Павел Саковіч нарадзіўся 24 мая 1941 г. у г. Орша ў сям’і чыгуначніка. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў на заводзе «Легмаш». У 1960 г. паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя Леніна. У студэнцкія гады супрацоўнічаў з рэдакцыямі газет «Знамя юности» і “Чырвоная змена”. Пасля вучобы працаваў у рэдакцыі аршанскай газеты “Ленінскі прызыў”. Потым служыў у радах Савецкай Арміі. З 1969 па 1977 год – на партыйнай рабоце. Працаваў у Міністэрстве культуры БССР, Белсаўпрофе, рэдакцыі часопіса “Полымя”.

У перыядычным друку рэгулярна выступаў з гумарыстычна-сатырычнымі творамі. Аўтар кніг прозы “За матчыным часам”, сатыры і гумару “Калючы серпанцін”, “Як я жонцы спадабаўся”, “Эпіграмы як рэкламы”. Выдаў паэтычны зборнік “Мілавіца” (1999 г.), кнігу вершаў для дзяцей “Гром на калясніцы” (2001 г.).

Перадаем шчырыя спачуванні сям’і і блізкім Паўла Саковіча.

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 5 / 5. Количество оценок: 1

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий