Віктар Сцяпанаў
Вось ужо даволі працяглы час увага нашага грамадства прыцягнутая да падзей ва Украіне. Цікава адзначыць непасрэднае дачыненне Воршы да украінскай гісторыі ў адзін з яе найбольш драматычных і лёсавызначальных момантаў.
Мне даводзілася пісаць пра гэта яшчэ ў “Аршанскай газеце”, але знайсці тую публікацыю мне пакуль не ўдалося, таму падам тут спасылкі на рэсурсы ў Сеціве.
Наступны пасля Багдана Хмяльніцкага гетман незалежнай Украіны вядомы тым, што скасаваў вынікі Пераяслаўскай рады, ды выйшаў з хаўрусу з Масковіяй. Вось як пра гэта распавядаюць сучаснысныя крыніцы па гісторыі Украіны:
Вядома, што другой ягонай жонкай стала дачка фундатара Куцеінскага манастыра Багдана Стэткевіча Алена.
Менш вядома тое, што ў пасаг за дачкой Багдан Стэткевіч аддаў землі, на якіх стаяў Куцеінскі манастыр. Пра гэта мне ўдалося даведацца са старажытных дакументаў, што расчытваліся і публікаваліся ў адмысловых зборніках у пачатку-сярэдзіне ХІХ стагоддзя. Такім чынам, украінскі незалежніцкі гетман патрапіў у лік аршанскае шляхты і можа нават лічыцца нашым земляком.
Зусім нядаўна, у выніку адпаведнай палітыкі расейскага ўраду, змест і плён кіравання Івана Выгоўскага набылі вялікую актуальнасць. У прыватнасці, у Вярхоўнай Радзе ўжо зарэгістраваны законапраэкт пра ўрачыстае святкаванне сёлета Канатопскае бітвы на дзяржаўным узроўні.
Украінскае грамадства з новаю ўвагаю глядзіць цяпер на гэтую бітву, 350-ыя ўгодкі якой святкаваліся на дзяржаўным узроўні ( гл. артыкул “Мероприятия, посвящённые 350-летию Конотопской битвы” у Вікіпедыі).
У рэчышчы гэтага святкавання былі выпушчаныя паштоўка і памятная манета, а ў вёсцы Шапавалаўка і ў горадзе Канатоп Сумской вобласці ў 2009 годзе быў створаны мемарыяльны комплекс, які ўключаў царкву, капліцу, некалькі музеяў і помнікаў. Было ўсталявана два помнікі Івану Выгоўскаму ,на Львоўшчыне і Жытоміршчыне. Планавалася стварыць дакументальны фільм пра Канатопскую бітву.