Наш клуб з улікам папярэдняга сезону не цярпеў паразы ўжо 23 матчы ў чэмпіянаце. Сёлета дома мы не выйгралі толькі ў «Ждановічаў» (1:1). Адзінай паразай у гэтым сезоне застаецца прыкры вылет з Кубка, калі 1:2 саступілі «Горкам», пішуць на orshafans.livejournal.com.
Наперадзе фінальны раўнд, у якім наша каманда павядзе барацьбу за выхад у 1-ю лігу.
Табліца фінальнага этапу: 1. Орша — 14 пунктаў. 2. Жлобін — 13. 3. Беліта-Вітэкс Узда — 13. 4. Баранавічы — 11. 5. Крумкачы Менск — 9. 6. Ждановічы — 4. 7. Прамень Менск — 3. 8. Кобрын — 1.


