У 1/32 фіналу Кубка Беларусі 2016-2017 ФК «Орша» упершыню згуляе з футбольнай камандай з горада Жыткавічы – ЮАС.
У Менску кінулі лёсы на 1/32 фіналу Кубка Беларусі. На гэтай стадыі згуляе шэраг каманд з рэгіянальных ліг (нарэшце іх пабольшала!), плюс каманды 2-й і 1-й лігаў. «Оршы» ў супернікі дастаўся ЮАС з горада Жыткавічы. Матч адбудзецца на полі суперніка, значыць наш шлях ляжыць на Палессе. Дагэтуль мы ніколі не сустракаліся з гэтым супернікам, піша orshafans.

