Поле Аршанскай бітвы: нерэалізаваны патэнцыял турыстычнага аб’екта

Страна и мир
0
(0)

Тут у 1514 годзе адбылася пераможная Аршанская бітва

Пра тое, што можна не толькі шанаваць гісторыю роднага краю, але й зрабіць асобныя гістарычныя факты крыніцай прыбытку для рэгіёну, давялося задумацца пасля паездкі ва Украіну.

Беларускім журналістам, запрошаным на фестываль «КОБЗАР ЄДНАЄ УКРАЇНУ», які ўжо трэці раз праводзяць на Чаркашчыне, гасцінныя гаспадары імкнуліся паказаць усё самае цікавае ў сваім рэгіёне. І не толькі самае цікавае: падчас паездкі не пакідала ўражанне, што з намі дзеляцца самым дарагім, самым важным, самым трапяткім – тым, ад чаго сэрца б’ецца хутчэй, а на вочы набягаюць слёзы.

Пра тое, што можна не толькі шанаваць гісторыю роднага краю, але й зрабіць асобныя гістарычныя факты крыніцай прыбытку для рэгіёну, давялося задумацца пасля паездкі ва Украіну. Беларускім журналістам, запрошаным на фестываль «КОБЗАР ЄДНАЄ УКРАЇНУ», які ўжо трэці раз праводзяць на Чаркашчыне, гасцінныя гаспадары імкнуліся паказаць усё самае цікавае ў сваім рэгіёне. І не толькі самае цікавае: падчас паездкі не пакідала ўражанне, што з намі дзеляцца самым дарагім, самым важным, самым трапяткім – тым, ад чаго сэрца б’ецца хутчэй, а на вочы набягаюць слёзы.

Бандурыст

Якраз такое адчуванне было на душы, калі гаспадары фестывалю прывезлі гасцей у Халодны Яр – месца, адметнае для кожнага ўкраінца. Апісаць гэтае месца няпроста, бо кожны бачыць у ім тое, што яму бліжэй.

Геаграфічна гэта рэліктавы лясны масіў плошчай каля  7000 Га з пагорыстым рэльефам і з вялікай колькасцю яроў, якія маюць стромкія схілы. Ён знаходзіцца на тэрыторыі двух раёнаў Чаркаскай вобласці — Чыгірынскага і Каменскага. Халодны Яр — помнік прыроды ўсеўкраінскага значэння. Навукоўцы лічаць, што некалі тут урэзаўся ў зямлю гіганцкі астэроід, утварыўшы мудрагелісты кратэр. Гэта месца дзіўнай прыгажосці, дзе растуць дзясяткі 300-500-гадовых дубоў, 250-гадовыя арэхі, дзікія стогадовыя грушы і чарэшні. Уфолагі лічаць, што тут  – “Месца сілы”, яны зафіксавалі  у гэтым рэгіёне шматлікія зоны геамагнітных анамаліяў і загадкавых участкаў, дзе чалавеку лёгка заблукаць у часе і прасторы…. Паводле падання, у  тутэйшым лясным гушчары хавалася ад мангола-татараў Маланка Халодная з дзецьмі. Потым да яе далучыліся іншыя ўцекачы, і паўстала селішча з назвай Халоднае.. Ёсць і навуковая спроба патлумачыць паходжанне тапоніма: метэаролагі фіксуюць тут анамальныя для дадзенага рэгіёну адхіленні ад сярэднясутачнай тэмпературы, з якімі можа быць звязана назва «Халодны Яр».

Журналісты ў “Гайдамацкім стане”

Але ці не найбольш цікавыя гэтыя мясціны сваёй гісторыяй.  У Халодным  Яры і наваколлях археолагамі знойдзены сляды ўсіх вядомых культур, якія пражывалі на тэрыторыі Украіны, пачынаючы з Трыпальскай археолагамі выяўлена вялікая колькасць старажытных стаянак і паселішчаў, у тым ліку знаходзіцца скіфскае гарадзішча VI стагоддзя да нашай эры. Тут жонкай ваяводы Яраслава Мудрага заснаваны Матронінскі манастыр з цэлай сеткай падземных хадоў.  Манастыр неаднаразова знішчаўся, але штораз адбудоўваўся. У 30-х гадах 17-га стагоддзя тут была арганізавана Халоднаярская Сеч, якая на многія гады стала прыстанішчам гайдамакаў. Менавіта тут у 1768-м годзе пачалося масавае сялянскае паўстанне, вядомае як Калііўшчына, пад кіраўніцтвам Максіма Залізняка і Івана Гонты. Сюды прыязджаў Тарас Шаўчэнка, у творчай спадчыне якога ёсць і паэма «Гайдамакі», і верш «Халодны Яр».

Асвячэнне асадак і іншага журналісцкага рыштунку, “каб пісалі толькі праўду”

У 1917-1923 гадах  Халодны Яр стаў эпіцэнтрам вызваленчай барацьбы за Украінскую незалежную дзяржаву, і некалькі год на тэрыторыі Халаднаяршчыны дзейнічалі законы асобнай дзяржавы, выкананне якіх ахоўваў Полк Гайдамакаў Халоднага Яра. 1943 год увайшоў у гісторыю гэтых мясцін трагедыяй, калі 18 чэрвеня на хутары Буда былі расстраляныя 86 мірных жыхароў…

Цяжка пісаць пра гісторыю іншай краіны, якую не ведаеш у падрабязнасцях. Але  недасведчанаму турысту дастаткова ўбачыць стаўленнемясцовых людзей да тых ці іншых гістарычных адметнасцяў. Відавочна, што сваю гісторыю ўкраінцы не толькі ведаюць. Ёй ганарацца, ёй імкнуцца зацікавіць, яе папулярызуюць. Таму Халодны Яр на Чаркашчыне – гэта не толькі гістарычная мясцовасць, але і адпаведная інфраструктура: тут праходзяць турыстычныя маршруты,  арганізаваны продаж сувеніраў, працуе музейна –этнаграфічны комплекс “Дзікі хутар” з гатэлем і рэстарацыяй, а ў супрацы з ім задзейнічаны самадзейныя музыкі, артысты, аматары гістарычных рэстаўрацый. Усё гэта працуе не толькі на карысць вывучэння  гісторыі краю, але й прыбытак рэгіёну.

Халоднаярскі “старажыл” – тысячагадовы дуб

Музыкі сустракаюць гасцей
Дэманстрацыя калекцыі вышыванак у рэстарацыі “Дзікі хутар”

На думку Дзяніса Івашына, рэдактара беларускай службы InformNapalm і ўдзельніка паездкі на Чаркашчыну, у Беларусі таксама шмат мясцін і падзей, звязаных з вайсковай славай і вартых папулярызацыі: 

“Напрыклад, бітва пад Оршай. Я назваў бы яшчэ не менш значную бітву пад Клецкам у 1506 годзе, у выніку якой былі знішчаныя лепшыя сілы крымскага хана Мэнглі-Гірэя, і татарскія напады на Літву-Беларусь пасля гэтага адбываліся ўжо значна радзей. Таксама вартая асаблівай ўвагі і бітва на Іван-полі, або бітва на Вуле, калі нашыя войскі на чале з гетманам Мікалаем Радзівілам Рудым у 1564 годзе разбілі маскоўскі акупацыйны гарнізон, якім кіраваў князь Пётр Шуйскі. У выніку гэтай бітвы планы маскоўцаў на паход у цэнтральныя рэгіёны Вялікага княства Літоўскага былі цалкам перакрэсленыя. Вядома ж, пасля гэтай бітвы трэба адразу ж узгадаць вызваленчы паход Сцяпана Батуры, у выніку якога ў 1579 году быў вызвалены з-пад маскоўскай акупацыі Полацк і бальшыня ўсходне-беларускіх земляў. Наступнай след назваць бітву пад Палонкай у 1660 годзе падчас Патопу – спусташальнай вайны з Масковіяй у 1654-1667 гг. У выніку яе нашыя войскі знішчылі ўшчэнт галоўную маскоўскую армію, загінулі прыблізна 16 тысячаў акупантаў. Гэта быў карэнны пералом у вайне, з якога пачалося вызваленне нашых земляў.

Апроч бітваў варта папулярызаваць гераічныя мясціны вызвольнага змагання падчас паўстанняў 1794-га, 1830-1831-га , 1863-1864 га гадоў. Турыстычнай Меккай след зрабіць і Случчыну, як сімвал беларускага антыбальшавіцкага супраціву.

Яшчэ адною знакамітаю мясцінаю адначасова і беларускага, і габрэйскага нязломнага духу можна назваць Налібоцкую пушчу, дзе стварылі, практычна, “Іерусалім у лесе” браты Бельскія. Таксама ў ёй у 1944-1945 гадах была створаная беларуская антысавецкая партызанская арганізацыя “Чорны Кот” на чале з генералам Міхалам Вітушкам (пазыўны “Лось”). Рэгулярныя партызанскія аддзелы і падпольшчыкі працягвалі збройны антыбальшавіцкі рэзістанс да 1950-х гг. Усе гэтыя слаўныя  мясціны трэба ўшаноўваць і нават сакралізаваць, бо ў іх пралітая кроў нашых слаўных прашчураў, які ахвяравалі сабою дзеля захавання, узмацнення і існавання нашай сённяшняй Беларусі”.

На полі Аршанскай бітвы

Ці зацікавала б патэнцыйных экскурсантаў паездка на поле Аршанскай бітвы ў якасці турыстычнага аб’екта? Несумненна. Бо да восені 2008-га, пакуль на беразе рэчкі Крапівенкі штогод праходзіў фестываль бардаўскай песні і паэзіі, сюды з’яжджаліся сотні чалавек. Зрэшты, людзі прыяжджаюць сюды і цяпер, ужо пасля таго як фэст забаранілі, а згадкі пра бітву пад Оршай  пачалі расцэньваць як  палітычную правакацыю. Прыяжджаюць не толькі 8-га верасня, на ўгодкі бітвы, падчас якой войскі ВКЛ на чале з Канстанцінам Астрожскім разграмілі ўтрая большае войска Маскоўскага княства.

Памятны знак у гонар пераможцаў

Адзін з пачынальнікаў фэсту “Аршанская бітва”, бард Андрэй Мельнікаў разважае пра турыстычныя перспектывы гэтых мясцін:

“Найперш тут патрэбная інфраструктура, каб наладзіць харчаванне для турыстаў і арганізаваць начлег. Гэта цалкам магчыма: зусім побач – вёска Гацькаўшчына. Але ці знойдзецца нехта, хто арганізаваў бы тут аграсядзібу. І ці дадуць дазвол на гэта мясцовыя ўлады. У якасці забаваў можна было б прапанаваць катанне на лодках і катамаранах па Дняпры – да вострава, дзе была пераправа войска Канстанціна Астрожскага. Можна абсталяваць месца для купання ўлетку, і лыжную трасу –для зімовых вандровак”.

Да 500-гаддзя Бітвы пад Оршай энтузіясты ўшанавалі памяць выбітных пра дзеячоў

Бліжэйшыя ваколіцы не менш цікавыя. За некалькі кіламетраў ад Крапівенскага поля , непадалёк ад вёскі Ларынаўка на левым беразе Дняпра знаходзіцца старажытнае язычніцкае капішча. Гэта мясцовы “стоунхендж” у выглядзе кампазіцыі з буйных камянёў з дамінуючым двухмятровым валуном. Тут жа з берагавога схілу цячэ культавая крыніца. Паблізу выяўлена неалітычная стаянка. Бліжэй да вёскі знаходзіцца ўрочышчы Дубкі, дзе растуць два дубы-старажылы ўзростам каля 300 гадоў. Непадалёк, на беразе ручая Арэхаўца, побач з месцам яго ўпадзення ў Днепр знаходзяцца недаследаваныя пячоры — верагодна, паселішча манахаў-пустэльнікаў. Бо, паводле гістарычных дакументаў, гэта месца належала Куцеінскаму манастыру.

У 3-х кіламетрах на поўнач ад бліжэйшай вёскі Крапіўна турысты могуць убачыць курганны магільнік, а ў самой вёсцы – царкву, збудаваную ў 2-й палове 19-га стагоддзя і адноўленую ў 1991-м годзе. Вядома, што яна знаходзіцца на месцы драўлянага храма ў гонар Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы, пабудаванага ў памяць аб загінуўшых у Аршанскай бітве. У гэтым храме можна сустрэць нямала цікавых абразоў, бо сюды звозілі святыні са многіх зачыненых храмаў Віцебшчыны. Адзін абраз мясцовыя жыхары празвалі Крапівенскім: некалькі гадоў таму яго знайшоў у полі званар храма. Абраз зусім маленькі: ён быў  медным акладзе памерам са скрынку ад запалак. Цяпер ён знаходзіцца ў алтары, а павялічаную копію ўсталявалі на крыж.

У вёсцы Гацькаўшчына, за якой пачынаецца поле бітвы, захаваліся камяні са знакамі, якія звязваюць з тагачаснымі падзеямі, на старых могілках знаходзіцца адзін з самых вялікіх каменных крыжоў Аршаншчыны. Ёсць тут і драўляная капліца,  і крыж вышынёй каля 2 м, з драўляным разным «Распяццем». Разьбяная фігура Хрыста мае асаблівасць: апроч левай рукі, уся фігура выразаная з аднаго кавалка дрэва. Аўтар скульптуры невядомы, але яна шануецца мясцовым насельніцтвам.

Крыж на полі Аршанскай перамогі

Толькі ў адным гэтым прыдняпроўскім куточку Аршанскага раёну ёсць што шанаваць. Украінскі досвед паказвае, што турыстычны патэнцыял гістарычных мясцін вельмі вялікі. Але па полі бітвы пад Оршай сёння цяжка прайсці нават аднаму – не тое што з турыстычнай групай. Пад’езду да берага і памятнага знака практычна няма. Да крыжа на ўзгорку, таксама ўсталяванага некалі аршанскімі аматарамі гісторыі, трэба йсці вузкай сцежкай…   Хто яе праклаў, невядома. І дзякуй яму вялікі! Бо сёння гэта  — адзіная прыкмета клопату пра наведнікаў векапомнага месца.

 

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий