Уладзімір Арлоў прэзентаваў сваю кнігу ў Оршы

Новости культуры
0
(0)

Сёння вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў наведаў наш горад і распавёў аб сваёй новай кнізе «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі».

Нажаль, аршанскія ўлады не дазволілі правесці сустрэчу з пісьменнікам у якой-небудзь зале бібліятэцы, музея ці гасцініцы. Таму на прыватнай хаце сабралося каля 30 зацікаўленых творчасцю пісьменніка людзей.

Вядомы беларускі мастак Павел Татарнікаў працаваў над кнігай шэсць гадоў, Уладзімір Арлоў — чатыры. Гэтае выданне для дзяцей і падлеткаў.

Кніга сканчываецца апісаннем паўстання Тадэвуша Касцюшкі 1794 года, пасля паражэння якога Беларусь была ўключана ў склад Расійскай імперыі. Наогул кніга выходзіць у дзвюх частках і ахоплівае гісторыю нашай краіны ад з’яўлення на ёй старажытнага чалавека да аднаўлення беларускай незалежнасці на пачатку 1990-х гадоў. Цяпер ідзе праца над другой часткай. 

Пасля сустрэчы слухачы разам з пісьменнікам наведалі музей Уладзіміра Караткевіча, дзе усе жадаючыя набылі кнігу Уладіміра Арлова з аўтографам аўтара.

Арлоў 1
Адкрыў сустрэчу Юрый Нагорны

Арлоў 17 Арлоў 13 Арлоў 12 Арлоў 9 Арлоў 7

 

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий