Акадэмію навук просяць арганізаваць раскопкі на полі Аршанскай бітвы

Новости общества
0
(0)

З такой прапановай да дырэктара Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Вячаслава Даніловіча звярнуліся актывісты аргкамітэту па падрыхтоўцы да святкавання 500-годдзя гістарычнай Бітвы пад Оршай.

Днямі прадстаўнікі  аргкамітэту, якія займаюцца планаваннем юбілейных імпрэзаў, прыязжалі ў Оршу. Наш зямляк, мастак Мікола Купава і  мінскі грамадскі актывіст  Аляксандр Жучкоў  сустрэліся з жыхарамі горада, абмеркавалі з імі планы святкавання, а таксама пабылі на полі, дзе паўвека таму адбылася славутая бітва.

8 верасня 2014 г. спаўніцца 500 гадоў з таго часу, як на  на Крапівенскім полі пад Оршай  войска  Вялікага Княства Літоўскага на чале з найвышэйшым гетманам Канстанцінам Астрожскім атрымала слаўную перамогу над войскам Маскоўскага княства.  Але на ўзбярэжжы рэчкі Крапівенкі каля вёскі Гацькаўшчына  Аршанскага раёну, дзе адбываліся сражэнні сярэднявечных ваяроў, ніколі не праводзіліся археалагічныя даследванні. Ніколі ў гэтых мясцінах сістэматычна не збіраліся і артэфакты – матэрыяльныя “сведкі” тых часоў. Хаця гістарычныя знаходкі тут былі, і нешта трапляла ў музейныя калекцыі, а нешта гублялася.

Пра гэта гаворыць аршанскі гісторык Юрый Копцік, ён займаўся вывучэннем мясцін, дзе адбывалася гістарычная Бітва пад Оршай, якая была ўвасоблена на знакамітай карціне невядомага мастака. Жывапіснае батальнае палатно, на якім адлюстраваны адзін з эпізодаў сечы, захоўваецца цяпер у Нацыянальным музэі ў Варшаве.

Чальцы грамадскага аргкамітэту, створанага сёлета для каардынацыі юбілейных імпрэзаў да 500-х угодкаў гістарычнай бітвы, просяць запланаваць і правесці даследаванні на Крапівенскім полі, каб яны былі сабраныя і перададзеныя ў музеі.

Старшыня аргкамітэту, доктар гістарычных навук, прафесар Анатоль Грыцкевіч, яго намеснік, ураджэнец Оршы, мастак Мікола Купава і іншыя актывісты лічаць мэтазгодным усталяваць на полі бітвы мемарыял, прысвечаны Аршанскай перамозе. А пакуль пра тыя падзеі нагадвае толькі самаробны крыж на ўзгорку і помнік-камень, пастаўлены грамадскімі актывістамі і краязнаўцамі.

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий