Аршанцы ўшанавалі памяць герояў гістарычнай бітвы

Новости общества
0
(0)

На ўгодкі бітвы пад Оршай прадстаўнікі грамадскасці горада выправіліся на поле, дзе больш як 500 гадоў таму войска Вялікага Княства Літоўскага перамагло ўтрая большае войска Маскоўскага княства.

У памяць пра ваяроў – удзельнікаў Аршанскай бітвы – нашчадкі-аршанцы ўсклалі кветкі і запалілі свечкі ля крыжа на ўзгорку і каля камянёў-помнікаў, усталяваных тут у гонар важнай гістарычнай падзеі.

Аршанская бітва, якая адбылася 8 верасня 1514 года, увайшла ў еўрапейскія хрэстаматыі ваеннай гісторыі як узор удалай тактыкі змагання з намнога большымі сіламі ворага, як прыклад вырашальнага ўплыву таленту і майстэрства вайсковага начальніка на вынік баталіі. Бітва пад Воршай вывучалася ў вайсковых вучэльнях дарэвалюцыйнай Расеі як узор баявога майстэрства. Першым у беларускіх падручніках пра бітву напісаў Вацлаў Ластоўскі. У БССР пра бітву пад Оршай у сваіх падручніках пісалі Усевалад Ігнатоўскі і Мітрафан Доўнар-Запольскі. Пасля сталінскіх рэпрэсіяў бітва ў падручніках не згадвалася, і пісаць пра яе пачалі толькі з распадам СССР.

У 1990-я гады дата 8 верасня пачала адзначацца як Дзень беларускай вайсковай славы. У 1992 годзе на ўгодкі вялікай бітвы на плошчы Незалежнасці ў Менску беларускія афіцэры ўрачыста прынялі прысягу на вернасць краіне і народу. Але з цягам часу афіцыйнае свята адмянілі, убачыўшы ў адзначэнні ўгодкаў Аршанскай перамогі пагрозу сяброўскім стасункам паміж сучаснымі Беларуссю і Расіяй. Тым не менш, у бітве пад Оршай Вялікае княства Літоўскае адстаяла сваю незалежнасць, гэтая перамога надоўга спыніла экспансію Маскоўскага княства. А гістарычная перадышка падоўжыла «залаты век» ВКЛ, калі ў ім расквітнелі культура і мастацтва, пачала фармавацца беларуская нацыя.

аб 2 аб 1 аб 4 аб 3

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий