Оршу наведаў Уладзімір Някляеў

Новости общества
0
(0)

Гэтым разам вядомы беларускі паэт  прыязжаў не на лтітаратурную сустрэчу з аматарамі  свае творчасці, а як удзельнік выбарчай кампаніі.

Уладзімір Някляеў, лідар кампаніі «Гавары праўду», стаў даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Канстанціна Анташкевіча.

orshatut-1

Візіт у Оршу пачаўся традыцыйна – з ускладання кветак да помніка Уладзіміру Караткевічу. Уладзімір Някляеў, бываючы тут, ніколі не абыходзіць сваёй увагай гэтае месца, і заўжды імкнецца ўшанаваць памяць нашага славутага земляка.

orshatut-3

Наведанне раённай выбарчай камісіі стала наступным пунктам у ягоным плане. Уладзімір Някляеў пазнаёміўся са старшынём камісіі, і атрымаў завярэнні, што аніякіх перашкодаў у хадзе выбарчай кампаніі няма. Праблему, якая ўзнікла ў кандыдата Ігара Казмерчака, якому друкарня адмовіла ў выпуску агітацыйных улётак, ён паабяцаў вырашыць неадкладна.

orshatut-4

Пасля гэтага УладзіміНякляеў накіраваўся на аршанскі кірмаш, размаўляў з пакупнікамі і гандлярамі  пра эканамічную сітуацыю ў Оршы і ў краіне. А таксама пра тое, якое выйсце аршанцы бачаць з цяперашніх няпростых фінансавых умоваў. Гутарка на гэтую тэму працягвалася і падчас агітацыйнага пікета, які кандыдат у дэпутаты Канстанцін Анташкевіч правёў каля Дома культуры чыгуначнікаў – з удзелам Уладзіміра Някляева і іншых кандыдатаў.

orshatut-5

 

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий