Адкрылася выстава нашага вядомага зямляка

Новости культуры
0
(0)

Да 75-годдзя з нараджэння ў Гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Заслаўе» адкрылася выстава аднаго з буйнейшых  майстроў беларускага жывапісу мастака Пятра Шарыпы. Ён нарадзіўся 11 красавіка 1942 году ў вёсцы Арашкі Аршанскага раёну. Будучы мастак скончыў сярэднюю школу ў Арэхаўску.

Пётр Шарыпа зрабіў значны ўнёсак у беларускае мастацтва другой паловы ХХ-га стагоддзя. На працягу амаль саракагадовага творчага шляху мастак стварыў шэраг палотнаў у розных жанрах алейнага жывапісу: партрэт, тэматычная карціна, нацюрморт, пейзаж. Менавіта ў пейзажы найбольш яскрава праявiўся яго талент.

З сярэдзiны 1970-х гадоў Пётр Шарыпа знаходзiць свой адметны стыль, якi характэрызуецца ўвагай да канкрэтнага стану прыроды, дакладным малюнкам i вытанчаным каларытам. Гэта серыi пленэрных краявiдаў ранняй вясны; вiды старажытных беларускiх гарадоў i мястэчак – Полацк, Гальшаны, Пiнск, Мядзель, бязмежныя далягляды Браслаўшчыны. У майстэрнi былi напiсаны гiстарычныя i эпiчныя творы: «Нясвiж» (1976), «Вясна» (1985), «Гальшаны» (1990), «Развiтанне з роднай вёскай» (1992). Ва ўсiх гэтых творах паўстае рамантычна-узнёслы, прасякнуты нязгаснай любоўю вобраз Радзiмы.

Мастак любіў пісаць і тонка адчуваў прыгажосць сумежных станаў прыроды: ранняй вясны, глыбокай восені. Пятра Шарыпа па праву можна назваць спяваком воблачнага беларускага неба. Ен віртуозна умеў перадаваць яго свячэнне і вечную зменлівасць.

Мастак памёр 3 лістапада 2013 года ў Мінску. Пахаваны у Арэхаўску.

А.Рудак.

 

шарыпа 7
Гальшаны. Саборная плошча. 1995. 40 х 50,5. Кардон, алей

 Кабылякi. Пачатак Кабылякi. Пачатак восенi. 1980. 52 х 75 .Палатно, алей

Кабылякi. Пачатак Кабылякi. Пачатак восенi. 1980. 52 х 75 .Палатно, алей

шарыпа 9
Гальшаны. Зь вякоў мiнулых 1990. Техника : холст / масло. Размеры: 87 x 136

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий