Падобна аўтарская песня стала прапісалася ў Hippie House.
І гэта добра. Дрэнна іншае: той кабак, які вітаецца вялікім добрым чалавекам Максам і квітнее ў Hippie House на сейшэнах, можа лёгка пагубіць добрую справу. І гэта дрэнна. Мухіну, нягледзячы ні на што, сапсаваць гучанне апаратуры так і не ўдалося. І гэта добра.

Але Яравікоў цікавы і як паэт. І не столькі з-за свайго “ненарматыву”, які ўжо даўно стаў нарматывам для расійскай аўтарскай песні і наогул літаратуры. Ягоныя вобразы імпульсіўныя, нервовыя, з рваным рытмам гітары: Встань и иди – было сказано мне. / Может я перепутал, но я встал и пошел. Ягоныя тэмы круцяцца вакол сябе і сваіх адчуванняў: Я тоже скучаю, / Но все же я возвращаюсь. / Ты, как вначале, заваришь мне чаю. Ягоныя метафары трапныя і афарыстычныя: Поцелуями – это когда касаются души… Воля вольная, да что-то тянет домой… И раз пошла такая пьянка, / — Бей последний “Ebanez” (гэта такая вядомая марка гітары). Калі ж ягоны позірк скіроўваецца ў свет, які яго атачае, то цэпкае вока
Яравікова-паэта часам і там заўважае цікавыя не толькі аднаму яму рэчы: Просто нам чудеса не нравятся, / Оттого их у нас и не бывает. Аднак з-за нервовасці і “рванасці” вобразаў цяжка засяродзіць увагу на нейкай канкрэтнай і важнай рэчы: Есть вопросы, только нет ответов… Есть мигрень, значит пофигу мороз, / Пофигу мигрень. Музыка такая ж нервовая, няроўная, насычаная сінкопамі, надта эмацыйная: Боль на любом языке – это крик, / Государственная граница – внутри. Хаця трапляецца часам і нешта больш спакойнае, прыцэльнае, хаця і не менш філасафічнае: Так из ощущения первостраха / Рождается ощущение первозла. / Так еще не ведая первоправды / К небу устремляется первоцвет. Вось песня ў рытме рэгей (затое гэта сапраўдны рэгей, а не падробка пад рэгей) “Здесь на Ямайке”, нават з сацыяльным падтэкстам: Здесь на Ямайке, здесь серые лица, / Зато есть повод ужраться… / Пусть заткнутся, и за нас не решают. Мне зразумела адно: Цімафей Яравікоў – сур’ёзны аўтар, з якім можна мець справу “пракатчыку” практычна любога ўзроўню. Шкада, але не ў нас на Беларусі.

У яго песнях навалам гумару, чаго таксама амаль няма ў Яравікова: В нашем городе – митинг, / Толпа штурмует дворец. / Зову тебя я в толпу, / И получаю «в торец». У гэтым плане асабліва ўсім спадабалася песня “Мудак”: Любить – это непросто, / Когда ты – последний мудак. / Любить – это непросто, / Особенно среди мудачья. / Папа, женщины будут влюбляться / Преимущественно в мудаков. Ягоныя афарызмы мне падаліся “больш афарыстычнымі”, чым у Яравікова: Вера в легенду лучше, чем ненависть, / Закономерная ненависть лучше легенды любви… Двое нужны для разговора, / Двое нужны для поцелуя, / Для любви всё те же двое нужны… У каждого в любви своя измена, / И правда у каждого тоже своя. “Сацыяльшчына” яму таксама не чужая, яна ў яго можа толькі некалькі больш праманакіраваная: Иди, куда скажут, / делай то, что захочет, / Меняй свободу на платье, / А я так не хочу.
Слухаючы гэтых двух выканаўцаў міжвольна раз за разам лавіў сябе на адной і той жа навязлівай думцы: наколькі яны (ды тая ж Леона, што была ў нас не так даўно), наколькі яны вышэй ва ўсім – эмоцыях, валоданні гітарай, паэтычнай вобразнасцю слова – вышэй нашых шалкевічаў, мельнікавых, не гаворачы ўжо пра іншых розных камоцкіх, што ставяць сябе тут гэткімі “валадарамі думак” і “майстрамі слова”. На жаль, гэта так.
К. ЮРСКІ-МЕЗАЗОЙСКІ

