У Смалянах амбасадар Польшчы Конрад Паўлік, дырэктар Нацыянальнага музэю гісторыі Беларусі Сяргей Вечар і прадстаўнікі мясцовай улады ушанавалі памяць паэта Тамаша Зана. Урачыстасць была прымеркавана да 220 гадавіны народжэння паэта.
Тамаш Зан (1796-1855) быў паэтам-рамантыкам, адным са стваральнікаў таварыства філяматаў. За ўдзел у антыцарскім вызваленчым руху быў сасланы на Ўрал, дзе праводзіў геалягічныя даследаванні. Пасля сямігадовай ссылкі вярнуўся на Радзіму. Тамаш Зан першым з кола віленскіх паэтаў пачаў актыўна вывучаць беларускую народную творчасць.
20 гадоў назад, 17 лістапада 1996 года, прайшло ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне пахавальная комплексу сям’і Занаў. На цырымонію прыбыла дэлегацыя польскіх навукоўцаў, пісьменнікаў, журналістаў і нашчадкаў Зана на чале с аташэ па культуры амбасады Рэспубліка Польшча Марэкам Цялкоўскім.
Мерапрыемства было прысвечана 200-годдзю нараджэння Тамаша Зана. Дзеля гэтага быў адрэстаўраваны комплекс на каталіцкім цвінтары ў Смалянах, дзе пахаваны паэт, яго жонка і сын.
У даваенны час з надмагільных помнікаў зніклі металічныя завяршэнні – крыжы. Таму да рэстаўрацыі ў Варшаўскаў акадэміі мастацтваў яны былі зроблены паводле малюнка Напалеона Орды 1877 года. Элементы агароджы былі зроблены беларускім бокам паводле праекта польскага боку.
А яшчэ ў 1989 годзе выкладчык Смалянскага саўгаса-тэхнікума Александр Данільчык прывёў сюды сваіх навучэнцаў, з якімі высяклі хмызняк і прывялі у парадак месца захавання Занаў.
Фотаздымкі 1996 года з архіву Юркі Копціка






