20 чэрвеня ў Ляўках пройдзе паэтычнае свята

Новости культуры
0
(0)

Абласное свята паэзіі «Край мар маіх і думак светлых — мая радзіма Беларусь», прысвечанае 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбыдзецца 20 чэрвеня 2014 на тэрыторыі Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка «Ляўкі»

Арганізатары мерапрыемства — галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама; дзяржаўная ўстанова «Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці»; дзяржаўная ўстанова «Віцебская абласная бібліятэка им.В.И.Ленина»; аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аршанскага райвыканкама.

У свяце прымуць удзел: дэлегацыя пісьменнікаў грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ганаровыя госці, паведамляе сайт Аршанскага райвыканкама.

Праграма свята прадугледжвае экскурсіі па «Ляўках», філіяле  Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, сустрэчы з пісьменнікамі, выступленне калектываў мастацкай самадзейнасці, літаратурна-музычныя конкурсы, прэзентацыі клубаў літаратурнага напрамкі, выставу-дэгустацыю клубаў нацыянальнай кухні, літаратурныя выставы, выставу вырабаў майстроў дэкаратыўна- прыкладнай творчасці.

У рамках Года гасціннасці будзе ўсталяваная «Лава гасціннасці», пройдзе цырымонія закладкі капсулы з пасланнем будучаму пакаленню ад членаў грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і іншыя мерапрыемствы.

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий