У Талочыне фестываль “Паэтычны ветразь”прысвяцілі класікам беларускай літаратуры

Новости культуры
0
(0)

21 мая ў Талочыне ўжо другі раз прайшоў фестываль “Паэтычны ветразь”. Яго прысвяцілі юбілейным датам класікаў беларускай літаратуры Аркадзя Куляшова, Паўлюка Труса, Міхася Лынькова, Васіля Быкава. Удзельнікамі творчага форуму сталі дзеці са школ Талочына і раена.

Сваю любоў да беларускай літаратуры і веданне біяграфій пісьменнікаў вучні школ падцвердзілі удзелам з творчым настроем. Яны дэкламавалі вершы, спявалі, чыталі прозу, па творах классікаў пісалі эсэ, сачыненні, рабілі малюнкі, складалі вершы.

Найбольш удалыя ваканаўцы, чые нумары аказаліся самымі адметнымі, запамінальнымі на фоне ўсёй конкурснай праграмы, былі адзначаныя граматамі, паведаміла «Наша Талачыншчына»

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий