Ольга Мармыш
20 чэрвеня ў Ляўках адбылося літаратурна-патрыятычнае мерапрыемства «Край мар маіх і думак светлых — мая радзіма Беларусь», прысвечанае 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Напэўна, невыпадкова арганізатары свята абралі месцам правядзення дадзенай падзеі тэрыторыю Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка » Ляўкі «, малую радзіму Янкі Купалы. Бо літаратура і паэзія заўсёды былі цесна злучаны з такім паняццем як патрыятызм. Хто як не паэты апявалі любоў да Радзімы і захапляліся яе прыгажосцю.
Праграма свята была вельмі насычанай. Гасцей сустракалі вельмі ветліва і гасцінна.
Выстава-дэгустацыя клубаў нацыянальнай кухні.
Літаратурныя акцыі і выставы Віцебшчыны.
Выстава вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнай творчасці.
Прэзентацыі клубаў літаратурнага кірунку.
У рамках Года гасціннасці была ўсталявана «Лава гасціннасці».
Прайшла цырымонія закладкі капсулы з пасланнем будучаму пакаленню ад удзельнікаў грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
Апроч усяго іншага, праграма прадугледжвала экскурсію па дачы паэта.
Па завяршэнню свята адбыўся канцэрт-сустрэча з удзелам пісьменнікаў Беларусі.

























