Вежа езуіцкага кляштара

Новости культуры
0
(0)

Выява: Подпіс:“Езуіцкі калегіум. Орша. Anno 1690”, кераміка, 2014 г.

Будынак езуіцкага калегіума з’яўляецца зараз адным з найбольш прыкметных архітэктурных цікавостак Воршы. Паводле гістарычных дакументаў, будынак, вежа якога ў адноўленым да “Дажынак” 2006 года выглядзе адлюстраваная на керамічным медалі, пачаў узводзіцца ў 1690 годзе.

На сто гадоў раней зямля, на якім ён стаіць, была выкупленая канцлера Вялікага княства Літоўскага Львом Сапегам і перададзеная езуітам. Вядома таксама, што яго пабудавалі на месцы кальвінскага пратэстанцкага храма (“збора”), фундатарам якога быў вядомы беларускі магнат Мікалай Радзівіл Чорны.

Езуіцкі калегіум быў выдатным цэнтрам духоўнасці, адукацыі і навукі аж да 1820 года, і застаецца суцяшэннем для аршанцаў, якім заўсёды хацелася падтрымаць традыцыю вышэйшай асветы ў сваім горадзе.

Паводле звестак, знойдзеных краязнаўцам Зміцерам Дзядзенкам, у калегіуме да сканчэння ягонае дзейнасці жылі апошнія прадстаўнікі французскай каралеўскай сям’і (якія, паводле папулярнай навуковай гіпотэзы, скарыстанай Дэнам Браунам, былі нашчадкамі Ісуса Хрыста і Марыі Магдалены).

Керамічны медаль “Езуіцкі калегіум. Орша. Anno 1690” выраблены прадпрымальнікам Міхасём Паўлавым паводле эскізу вядомага віцебскага гісторыка і краязнаўцы Ігара Цішкіна.

Керамічны мядаль выстаўлены на продаж ў рэчышчы дабрачыннай акцыі, абвешчанай яго стваральнікамі. Яны мяркуюць пералічыць частку сродкаў ад продажу медалёў на адмысловы рахунак, адкрыты з мэтаю збірання ахвяраванняў на рэстаўрацыю помніка архітэктуры 18 ст., жылога будынка кляштара базылянаў, які належыць цяпер прыходу Свята-Пакроўскай царквы Віцебскай епархіі БПЦ.

Гэты, і іншыя керамічныя медалі з выявамі гістарычных і архітэктурных помнікаў Воршы можна набыць у краме “Талер”, у працоўныя дні з 9.00 да 19.00 , у суботу з 9.00 да 17.00; тэл./факс 8 -0216-338-266.

 

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий