31 жніўня дабрачыннае каталіцкае таварыства «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі сумесна з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна арганізавалі для маладых інвалідаў з Віцебска і Лепеля супольны адпачынак.
Інваліды разам з валанцёрамі весела і гучна развітваліся з летам – нездарма выезд на прыроду быў прызначаны на апошні летні дзень.
Адпачынак праходзіў у в. Заслонава Лепельскага раёна — на старой верталётнай базе, якая зараз належыць пейнтбольнаму клубу Joker.pro.
Усе прысутныя маглі пастраляць у пейнтбольным ціры, пагуляць у лазертаг, патанчыць, з’есці смажаныя на вогнішчы каўбаскі, прагуляцца па лесе і, канешне, пазнаёміцца паміж сабой.
Знайшоў хвілінку і наведаў маладых людзей біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Крыніца: catholicnews.by



