У гасцях у Быкава

Новости общества
0
(0)

19 чэрвеня, Бычкі, дом-музей Васіля Быкава. Гэта дзень нараджэння пісьменніка.

Як і год таму, тут маса машын, натоўп людзей няспешна перамяшчаецца з месца на месца.

Падобна на тое, што дом Быкава ў яго дзень нараджэння становіцца Меккай для ўсіх, хто любіць Быкава. І не проста Быкава, а ўсё беларускае. Мне могуць запярэчыць: Саладуха ж таксама беларускае! Ажно не. Саладуха ўсё, што заўгодна, толькі не беларускае. Мова той водападзел, за каторым ужо не сваё, чужое. Пуцін у час разгортвання авантуры з Крымам заявіў: мы будем защищать носителей русского языка и русской культуры везде, где бы они не проживали. Пасля гэтай заявы і наш галоўнакамандуючы яўна крэпка задумаўся. Ці гатова беларуская дзяржава абараняць носьбітаў беларускай мовы і культуры ўсюды, дзе б яны ні жылі? Яўна не. Бліжэйшы прыклад Беласточчына. Але ўжо дзякуй дзяржаве і за тое, што ўжо не б’юць цяпер за мову на самой Беларусі. Я раптам задумаўся: а чаму аршанскі дом Караткевіча не стаў такім месцам паломніцтва? Пры такім зверскім стаўленні адміністрацыі Оршы да аматараў творчасці Караткевіча, калі нават тых, хто прыносіць падарункі музею Караткевіча, абкладаюць платай за нібыта экскурсію, каторай і не праводзілі, гэта і ўявіць немагчыма.

А ці стаў бы Быкаў пісьменнікам сусветнага ўзроўню, калі б так і жыў у Бычках? А чаму б і не? Леў Талстой жыў жа не ў Пецярбурзе, а ў Яснай Паляне. Тым часам пачалося мерапрыемства, якое ўжо каторы год праводзіць Аляксандр Мілінкевіч са сваім рухам “За свабоду”. Сэнс імпрэзы – уручэнне штогадовай прэміі “За свабоду думкі”. Летась яе лаўрэатам быў Ніл Гілевіч (ужо, на жаль, нябожчык), сёлета яе атрымаў тэатральны рэжысер Валеры Мазынскі. Атрымліваючы ўзнагароду на сёмым дзясятку ён сказаў надта справядлівыя словы: у нас не так часта ўшаноўваюць тых, хто даўно гэтага заслужыў. (Дадам ад сябе – і не так рэдка не тых.) Яўген Кулік, Міхась Чарняўскі ўсё жыццё працавалі на беларушчыну і ціха сышлі, так нідзе і нікім не ўшанаваныя. І гэта чыстая праўда.

Запомніліся славы Ўладзіміра Някляева: вось мы стаім тут ля муляжа дома Быкава. У нас цяпер муляж улады. Хацеў сказаць “муляж народа”, але паглядзеўшы на вас, не скажу. Што ж, сапраўды так. Тыя, хто прытаміўся слухаць выступоўцаў з “Радыё Свабода”, што традыцыйна гаварылі нейкія банальныя глупствы, таўкліся ля выставы мастакоўскага пленэру, прысвечанага быкаўскім мясцінам. Вось гожы партрэт Быкава “Над Нёманам” 2012 г. Замест подпісу – лагатып ВК. Цікава. А вось фота 2004 г. помніка-інсталяцыі Ўладзімера Вальнова з серыі “Сумны позірк з Быкаўскіх вакон” які называецца “Званіца-памяць”. Гэта без перабольшвання страшны помнік. Ён зроблены з бярвёнаў кінутых хат з наваколля Бычкоў і ў саміх Бычках. На іх развешаны рэчы сялянскага побыту, сабраныя мастаком з такіх кінутых хат. Іхны жудасны звон ад ветру, кажуць, рабіў незабыўнае ўражанне на кожнага, хто гэта бачыў. Званіца-памяць стаяла якраз пасупраць быкаўскага дома. Праз год ці нешта каля таго ўлада прыбрала гэты жудасны помнік, і цяпер яго няма.

Напрыканцы імпрэзы гурт “Тутэйшая шляхта” зладзіла добры канцэрт. Пасля чаго ўсіх запрасілі ў імправізаваную харчэўню. Там можна было запраста пастаяць з Міколам Статкевічам, Уладзімерам Арловым, Лявонам Барўчэўскім, Барысам Пятровічам ды й многа з кім. А пасля яшчэ і завітаць на суседняе возера, у якім любіў купацца Быкаў, ды пакупацца ў ім. Чым аршанцы і не прамінулі і скарыстацца.

2004 год, Званіца-памяць У. Вальнова
2004 год, Званіца-памяць У. Вальнова
Валеры Мазынскі і Аляксандр Мілінкевіч
Валеры Мазынскі і Аляксандр Мілінкевіч
Выступае Георгій Станкевіч з Сянно
Выступае Георгій Станкевіч з Сянно
Тутэйшая шляхта
Тутэйшая шляхта
Тутэйшая шляхта
Тутэйшая шляхта
Андрэй Мельнікаў
Андрэй Мельнікаў

IMG_0083 IMG_0079 IMG_0073IMG_0084IMG_0092IMG_0102

IMG_0099

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий