У аршанскім касцёле Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі задзейнічылі сучасныя тэхналогіі, каб віншаваць кожнага парафіяніна ў дзень яго нараджэння.
Як паведамляе парафіяльны сайт, кожны вернік, які святкуе свой Дзень народзінаў за тыдзень атрымлівае смс з тэкстам што будзе адпраўлена святая Імша ў яго інтэнцыі. На імшу вернікі часта прыходзяць разам з сям’ёй, гэта аб’ядноўвае парафіянаў.
Парафія ў касцёле Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі вельмі маладая, яна арганізавана ў 2001 годзе, а сам касцёл знаходзіцца ў невялікім будынку па адрасе вул. Магілёўская, 81.