Балада пра Сямёна — БээРэСэМаўца

Новости культуры
0
(0)

Працягаем знаёміць вас, дарагія чытачы, з паэтычнымі асацыяцыямі на падзеі навакольнага жыцця, якімі з намі падзеліцца наш земляк, які жыве зараз у Менску, паэт і журналіст Зміцер Дзядзенка.

БАЛАДА ПРА СЯМЁНА-БЭЭРЭСЭМАЎЦА

Я вам спяю не оду, не паэму
І не раманс пра поўню і пра бэз…
Сямён быў актывіст БээРэСэМу:
Ён верыў у стабільнасць і прагрэс.
Глядзеў ён кожны вечар «Панараму» —
Яе не прамяняў бы на півас.
І (сорамна прызнацца нават маме)
Ад «Контураў» нейк атрымаў аргазм.

Ён быў у афіцыйным прафсаюзе,
Галасаваў — як скажа кіраўнік.
Без хіпстарскіх там розных фрэшаў-смузі
Ён піць кефір штораніцу прывык.
Ён быў ідэйны — як Паўлюк Марозаў,
Лічыў, што як Карчагін — ён аскет.
Ён прыгажосць любіў ажно да слёзаў
І марыў пра начальскі кабінет.

Але аднойчы ён сустрэў Алену
І сам сабе сказаў ціхенька: «Ваў!»
Такія формы, грудзі і калені —
Як быццам іх сам Рубенс маляваў.
Сямён спярша хацеў дарыць ёй кветкі,
А потым стаў душу ёй адкрываць:
Сказаў, што хоча з ёй ісці ў разведку,
Прапанаваў Гаранта падтрымаць.

Сямёна ледзь не шваркнула інфарктам,
Ён думаў пра капец і пра гамон…
Яна была з апазіцыйных партый —
Ну, ледзь не Малады, даруйце, Фронт.
Чаму, скажыце, ёсць такія сцервы?
Сямён, на жаль, адказу не знайшоў.
А потым папраўляў упарта нервы —
І ледзь не стаў адпетым алкашом.

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий