Выстава маладых мастакоў “НАВЫВАРАТ” у Оршы

Новости культуры
0
(0)

 Чалавек у любой сацыяльнай прасторы павінен адаптавацца да яе і прыстасаваць свае погляды на жыццё да дамінуючых уяўленняў. Роля мастака ў гэтым выпадку прыблізна падобная да назіральніка, які ўладкаваўся на самай вастрыні ляза, падзяляючага свет на дабро і зло.

Звычайна сапраўдны мастак вельмі адчувае боль і радасць вакол сябе. Быццам ён – чалавек без скуры, і кожны рэцэптар абвостраны данельга, пакуль трывае ўласна чалавечая істота. Гэта – чалавек навыварат. Калі цела недзе працуе каркасам, а душа звонку прымае сігналы з навакольнага асяродку. Сталы мастак з часам прыстасоўваецца да такога жыцця, абмяжоўваючы болевы парог толькі тымі адчуваннямі, у рамках якіх ён працуе сваю працу – трапяткі нацюрморт, ці важкую гераічную баталію. Мастацтва моладзі больш непасрэднае, больш адчувальнае да пераменаў у наваколлі яшчэ і таму, што скура не загрубла, сэрца не навучылася блакаваць залішнія эмоцыі.

Калі камусці хочацца дакладна даведацца пра сутнасць чалавека, у яго пытаюцца: “А што там у цябе за душой?” У нашай моладзі, якая прысвяціла сябе мастацтву, за душой выставы па ўсім свеце, па ўсёй Беларусі.

Моладзевая секцыя Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў” і прафесійныя маладыя мастакі з Мінска і Оршы прапаноўваюць аршанскаму гледачу сваё бачанне сусвету, сваю душу навыварат.

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий