Вы верыце, што «Віцебская Епархія робіць усе магчымае, каб аднавіць святыню»?

Новости общества
0
(0)

Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый урэшце адказаў аршанцам, занепакоеным станам помніка архтэктуры – базыльянскага кляштара, які з 2005 года належыць Віцебскай Епархіі праваслаўнай царквы. Адказ атрымаў краязнаўца Віктар Сцяпанаў.

Варта зазначыць, што ад Архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага грамадскасць горада чакала канкрэтнага адказу на галоўнае пытанне: калі гаспадары пачнуць рэстаўрацыйныя працы, абяцаныя яшчэ два гады таму? Ці хаця б зробяць часовы дах для помніка архітэктуры, які з часу перадачы Віцебскай Епархіі БПЦ як стаяў, так і стаіць без даху.

базыльяны 3 базыльяны 2

Але адказу на гэтыя пытанні ў лісце няма: адзін з чатырох аркушаў допісу прысвечаны гісторыі базыльянскага кляштара, якую Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый выклаў аршанскаму краязнаўцу, яшчэ на двух аркушах прыводзяцца кошты праектна-сметнай дакументацыі рэстаўрацыйных прац па стане на 2007 і 2008 гады. А таксама звесткі пра тое, што напярэдадні Дажынак, у 2008 годзе Віцебская Епархія звярталася да Аршанскага гарвыканкаму з просьбай уключыць помнік архітэктуры ў спіс аб’ектаў для рамонту і рэстаўрацыі, аднак атрымала адказ, што на гэта «ў 2008 годзе асігнаванні не прадугледжаны». Таксама, паводле тлумачэнняў Архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя, у 2008 годзе Віцебская Епархія звярталася ў міністэрства культуры «з просьбай аказаць дапамогу ў атрыманні… матэрыялаў абследвання падмуркаў» гістарычнага помніка, неабходных «для найхутчэйшага аднаўлення». Аўтар допіса не тлумачыць, што гаспадры збіраліся рабіць, каб аднавіць занядбаны будынак «найхутчэй», даведаўшыся пра стан падмуркаў. Але ўказвае, што адказ быў адмоўны – не канкрэтызуючы, у чым менавіта.. Таксама Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый паведамляе, што ў 2008 годзе Віцебская Епархія звярталася ў міністэрства культуры «з просьбай дазволіць працы па рэканструкцыі будынка і выдаць дазвол на праектаванне». З допісу вынікае, што была заключана дамова на праектна-сметную дакументацыю па рэканструкцыі будынка на суму 125 мільенаў 992 535 рублёў.

Як добра памятаюць аршанцы, падчас «Дажынак -2008» базыльянскі кляштар проста прыкрылі зверху маскіровачнай сеткай. А гаспадары, падобна, пасля і зусім забыліся пра свае абавязкі па захаванні помніка архітэктуры. Прынамсі, наступная дата, якая фігуруе ў адказе Архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага – гэта ўжо 2013 год, калі было выканана «абследванне тэхнічнага стану канструкцый будынка на суму 21 мільён 307 892 рублі». Выглядае, што гэта адзіны выпадак, калі гаспадары насамрэч зрабілі нейкія грашовыя ўкладанні ў тое, каб захаваць будынак. Сума невялікая у параўнанні з тым размахам, з якім на Віцебсшчыне будуюцца новыя і аднаўляюцца старыя праваслаўныя храмы…

Што да перспектыў, то Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый сцвярджае, што праектна-сметная дакументацыя на рэстаўрацыю будынка «гатова на 85%», і што «знойдзены сродкі для яе аплаты». Сума не называецца. А што да праектных дакументаў, то яны былі цалкам гатовыя яшчэ летась.

Адказ з Віцебскай Епархіі датаваны 30 красавіка. Але Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі, падобна, даўно не бачыў помніка архітэктуры, пра які піша, што «будынак і тэрыторыя вакол яго ачышчана ад смецця і абнесена плотам з бетонных пліт, … аконныя праёмы закрыты дошкамі». Гэтыя здымкі зроблены 1 траўня, і яны дужа красамоўна сведчаць пра супрацьлеглае. Да таго ж у лісце кіраўніка Віцебскай Епархіі нічога не сказана, за якія сродкі – а іх заўжды бракуе, калі вядзецца гаворка ра рэстаўрацыю! – быў ўзведзены «сіні домік» каля помніка архітэктуры без даху.

Канктрэтныя пытанні, зададзеныя Архіепіскапу Віцебскаму і Аршанскаму Дзімітрыю, так і засталіся без адказаў. Дарэчы, допіс на 4-х старонках – гэта рэакцыя ўжо на другі ліст кіраўніку Віцебскай Епархіі. Першы ліст ад аршанцаў, дасланы яшчэ ў лістападзе мінулага году, быў папросту праігнараваны.

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий