Аршанская хроніка 1986-2001 гадоў

Новости культуры
0
(0)

Дакументальную кнігу “Аршанская хроніка 1986-2001” прэзентаваў 18-га ліпеня ў Воршы яе аўтар-укладальнік Віктар Андрэеў.

Віктар Андрэеў і яго кніга ў актуальным жанры нон-фікшн мае 251 старонку і заснаваная на архіўных матэрыялах, дакументах ды інтэрв’ю з 15 асобамі.

Вельмі шмат у кнізе фотаздымкаў, якія перадаюць атмасферу змен у грамадстве на зломе 80-90-ых гадоў, а таксама палітычныя і культурніцкія падзеі.

Віктар Андрэеў распавёў як прыйшла ідэя напісання дакументальнай кнігі пра Воршу: “Я ведаў шмат людзей, якія ў сваім жыцці шмат зрабілі для Воршы. І шмат хто пра гэта не ведае альбо забыў. Ідэя была ў тым, каб сабраць у кнізе падзеі ды людзей, якія выяўлялі грамадзянскую актыўнасць і ўплывалі на жыццё ў горадзе Ворша.

Напрыклад, Алесь Сярожкін, дзякуючы яму, у Воршы захаваўся касцёл і будынак Куцеінскага манастыра. Мне хацелася, каб гэта інфармацыя не была страчаная. У гісторыі застаюцца “генералы”, людзі, якія займалі высокія пасады. А мне хацелася запісаць гісторыі людзей, якія ў невялікім горадзе здзяйснялі вялікія справы.

Я імкнуўся перадаць у кнізе атмасферу часу, калі адны людзі змагаліся за выжыванне, а іншыя за тое, каб змянілася сацыяльна-палітычная сітуацыя ў горадзе. Такія людзі, як Алена (Тананана) Сцяпанава і Віктар Сцяпанаў, якія запрашалі людзей на першыя ў горадзе курсы беларускай мовы. Алена Сцяпанава і Віктар Сцяпанаў запрашалі людзей на першую сустрэчу насельніцтва з Беларускім Народным Фронтам на селікатным заводзе. Тады маглі гэта рабіць і рабілі.

Збор матэрыялу заняў каля году. Калі перакрочваеш лічбу ў 60 гадоў, прыходзіць думка, што ў любы момант можна не паспець. Такіх кніг павінна быць напісана шмат, такія кнігі павінны з’яўляцца ў кожным горадзе”.

Пасля дыскусіі старшыня ТБМ ў Воршы Юры Нагорны сказаў: “Шчыра віншую Віктара Андрэева, што з’явілася такая цудоўная рэч. Праходзіць час, сціраецца з памяці тое, што зрабілі не “генералы”, а простыя людзі. Кожны з нас можа напісаць такую кнігу, па прыкладзе Віктара адкласці на час побытовыя справы, гароды. Я таксама пачаў пісаць кнігу “Людзі, з якімі мне пашчасціла сустракацца”. Гісторыя не павінна паміраць, нават калі паміраюць людзі”.

Дакументальную кнігу Віктар Андрэеў выдаў за свой кошт невялікім накладам. Электронная версія ТУТ.

Беларускае Радыё Рацыя

Выступае Віктар Міхасёў
Юры Санько
Андрэй Мельнікаў
Алесь Сярожкін
Аляксандр Сталяроў (зправа)
Віктар Андрэеў

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий