
Не трэба быць моцным экстрасэнсам, каб ужо сёння прадбачыць, што ў рэйтынгу найлепшых паэтычных кніг гэтага года на адным з топавых месцаў абавязкова з’явіцца «Маё невымаўля» Насты Кудасавай з Рагачова. Паэтка нас сапраўды здзівіла сваім новым выданнем — шчырым, адкрытым, напісаным без аніякага крывадушша і масак. А яшчэ ўразіла здольнасцю ствараць новыя словы, якія гарманічна ўваходзяць у канву верша і мовы ў цэлым.

