Рэстаўрыравана Бараньская царква ў Строчыцах. У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця адрэстаўраванага помніка — храма XVIII стагоддзя.
Свята-Праабражэнская царква была пабудавана у 1704 годзе ў вёсцы Барань Аршанскага раёна.
Аснову яе аб’ёмна-прасторавай будовы складае прасторны чацвярык нефа: 9×12 метраў. На вышыні дванаццаці метраў неф пераходзіць у зрубнае скляпенне з васьмікутнік барабанам і плаўкаю. Пяцікутны алтар накрыты вальмавымдахам з купалком. Неф акружаюць з трох бакоў памяшканні, накшталт закрытай галерэі. Ганак ў выглядзе слупавога шатра.