Сёння ў Ляўках адзначылі 135-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы.

Новости культуры
5
(1)

10 фактаў пра  Янку Купалу:

Янка Купала – сапраўднае імя Іван Дамінікавіч Луцэвіч, нарадзіўся  25 чэрвеня 1882 года ў вёсцы Вязынка (цяпер Мінская вобласць). Узяў такі псеўданім, бо дата нараджэння супадала з народным святам Купала.

Адным са знакамітых вершаў паэта, які створаны ў Ляўках , «Хлопчык і лётчык», зачытваўся будучы касманаўт Юрый Гагарын, у тыя гады зусім маленькі хлопчык.

Паэт вельмі любіў гуляць у шахматы. Каб мець магчымасць гуляць, ён абмяняў свае асабістыя рэчы на шахматны столік. Часта яго супернікам бываў Якуб Колас.

Любіў, калі  ўголас чыталі яго творы. Асабліва, калі гэта рабілі юныя паэткі.

У пачатку 1908 года у Санкт-Пецярбургу ў беларускім выдавецтве «Загляне сонца і ў наша аконца» выйшаў першы зборнік Я. Купалы — «Жалейка».Верш са зборніку «А хто там ідзе?» адыграў значную ролю ў станаўленні беларускай нацыі, на доўгі час стаў неафіцыйным беларускім гімнам.

Вуліцы Янкі Купалы ёсць у многіх гарадах Беларусі , Расіі і Украіны,іншых краінах.У Гомелі сквер Янкі Купалы. У ізраільскім горадзе Ашдодзе з 2012 года ёсць плошча Янкі Купалы.  У Оршы вуліца Янкі Купалы знаходзіцца ў прывакзальным раёне.

Пры першай сустрэчы паэт не спадабаўся сваёй будучай жонцы — Уладзіславе Станкевіч. Яна ведала чатыры мовы, танцавала ў тэатры, любіла спяваць. Маці Уладзіславы была францужанка Эмілія Манэ, сваячка знакамітага мастака-імпрэсіяніста Манэ. Адукаваная жанчына прыбыла ў Беларусь з Парыжа, каб выкладаць французскую мову.

Янка Купала быў сапраўдным дэндзі. Ён насіў элегантныя класічныя касцюмы, заўсёды быў пры гальштуку і з кіем. Янка Купала лічыў, што кій надае стылю дадатковую вытанчанасць.

Янка Купала ўпершыню наведаў Ляўкі ў 1935 годзе і быў зачараваны маляўнічымі краявідамі. Паэт прыязджаў туды штогод ранняй вясной і заставаўся да позняй восені.Тут быў створаны адзін з самых выдатных яго вершаваных цыклаў, што ўвайшоў у гісторыю літаратуры пад назвай «Ляўкоўскі».

Цудоўны помнік Песняру «Восень паэта» створаны скульптарам Анатолем Анікейчыкам знаходзіцца ў Ляўках.»Купала паказаны чалавекам ужо далёка не маладым, які шмат перажыў на сваім вяку, прайшоў шлях нялёгкі і вялікі, зведаўшы і высокія ўзлёты, і трагедыі. Ён сядзіць з сукаватым кійком у правай руцэ, левай абапіраючыся на спінку лаўкі, да якой восеньскі вецер прыбіў пажаўцелы ліст. Задумаўся паэт, слухае покліч роднай зямлі…»

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 5 / 5. Количество оценок: 1

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий