У Міёры – па журавіны. І паглядзець на журавоў

Новости культуры
0
(0)

Фестываль“Журавы і журавіны Мёрскага краю” прайшоў у гэтыя выходныя ўжо ў чацвёрты раз. Па традыцыі, арганізоўвае яго міёрскі райвыканкам сумесна з ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Мерапрыемства прысвечанае галоўным багаццям Міёршчыны: журавам і журавінам, невыпадкова ж менавіта тут знаходзіцца самае вялікае верхавое балота Беларусі і адно з буйнейшых у Еўропе – Ельня.

Кожную гадзіну ад гарадскога парка “Паўвостраў”, дзе быў зладжаны экафэст, адыходзілі аўтобусы з тымі, хто цікавіцца птушкамі. Паназіраць за журавамі можна было ў бінокль або ў трубу з 30-кратным павелічэннем. Кіраўнік “Аховы птушак Бацькаўшчыны” Аляксандр Вінчэўскі і валанцёры арганізацыі распавядалі экскурсантам пра цікавыя факты пра журавоў, гаварылі пра адметнасць унікальнага балота “Ельня”, пра неабходнасць яго захавання.

Акрамя экскурсій, на фестывалі традыцыйна праводзіўся кірмаш, на якім можна было набыць і журавіны, а таксама канцэрт мастацкай самадзейнасці. Ладзіўся і конкурс сельскіх падворкаў, якія спаборнічалі ў афармленні сваіх пляцовак і ў кулінарным майстэрстве.

Миоры 6 Миоры 1 Миоры 2 Миоры 3 Миоры 4 Миоры 5 Миоры 10 Миоры 9 Миоры 8 Миоры 7

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий