У Полацку аднаўляюць адзін з помнікаў

Новости культуры
0
(0)

Мясцовыя ўлады узяліся за рэстаўрацыю аднаго са знакавых помнікаў у Полацку. Частку помніка, на якой былі адлітыя радкі Рыгора Барадуліна «Ад Эўфрасіньні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся сьвет», зьнялі з пастамэнту, піша Радыё Свабода.

Гэты надпіс быў пашкоджаны, і ў такім непрэзэнтабэльным стане ўнікальны помнік прастаяў некалькі гадоў. Турысты бачылі такую карціну: у самым цэнтры горада, у сквэрыку на праспэкце Скарыны, стаіць незвычайны помнік у выглядзе стэлы, якая магла б служыць і стрэлкай сонечнага гадзіньніка. На стэле — увесь беларускі альфабэт, а на круглым «цыфэрбляце» — цытата зь верша клясыка беларускай літаратуры Рыгора Барадуліна. Аднак словы прачытаць цяжка — літары пакрышыліся.

Нехта з палачанаў мяркуе, што надпіс маглі пашкодзіць вандалы, а нехта — што літары проста ня вытрымалі ападкаў ды іншых прыродных зьяваў. Маўляў, вада трапляла ў шчыліны, замярзала і пакрысе разбурала сылюмінавы помнік.

Улетку 2014 году стан помніка вывучала адмысловая камісія і прызнала, што частковаму рамонту ён не падлягае. Можна толькі адліць яго нанава.

Прыйшоўшы да такіх высноваў, Полацкі райвыканкам абвясьціў, што няма сродкаў. Але, як высьветлілася, «цана пытаньня» аказалася не такая ўжо і вялікая — усяго 80 мільёнаў рублёў «старымі грашыма». Менавіта такая сума была названая ў лісьце з райвыканкаму да актывістаў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, якія патрабавалі адрамантаваць помнік у цэнтры Полацку. Аляксандар Міхалевіч, намесьнік старшыні Полацкага райвыканкаму па архітэктуры і будаўніцтве, абяцаў, што рэканструкцыя помніка адбудзецца ўжо ў чэрвені 2016 году. Але за працы ўзяліся толькі цяпер.

Месца помніка абгароджана, у «Пашпарце аб’екта» пазначана, што рэканструкцыя мае завяршыцца да 1 верасьня 2016 году.

Помнік літары «Ў» усталявалі 7 верасьня 2003 году, калі ў Полацку праходзіў Дзень беларускай пісьменнасьці. Помнік стаў гарадзкой адметнасьцю. Ён адлюстроўвае ўнікальнасьць беларускай мовы, бо літары «Ў» няма ў іншых славянскіх альфабэтах.

полацк 1 полацк 2 полацк 3

 

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий