Краязнаўца прапанаваў меры па выратаванні базыльянскага кляштара ў Оршы

Новости культуры
0
(0)

віктар сцепанаўЗ прапановай ўключыць працы па аднаўленні базыльянскага кляштара ў абласную інвестыцыйную праграму краязнаўца Віктар Сцяпанаў звярнуўся да начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і моладзі Віцебскага аблвыканкама

У лісце, дасланым праз форму электронных зваротаў грамадзян, гаворыцца: пра пагрозу знішчэння гістрарычнага помніка:

«Помнік архітэктуры эпохі Віленскага барока, былы базылянскі кляштар у Оршы, дзе раней быў падменны жыллёвы фонд і майстэрні аршанскіх мастакоў, пасля моцнага снегападу 2004 году застаўся без даху. Ен праваліўся пад цяжарам снегу, і старыя сцены доўгія гады разбураліся пад уздзеяннем прыродных ападкаў. Потым Аршанскі гарвыканкам перадаў помнік, які з’яўляецца гістарычнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння і ахоўваецца дзяржавай, ва ўласнасць Беларускай праваслаўнай царкве. Але і новыя гаспадары не спяшаліся ратаваць помнік, які дагэтуль стаіць бяз даху і разбураецца.

Неаднаразова аршанскія краязнаўцы звярталіся да прадстаўнікоў БПЦ, да органаў улады рознага ўзроўню, звяртаючы іхную ўвагу на тое, што стан помніка архітэктуры вымагае неадкладнай кансервацыі – хаця б часовага даху, пакуль не абрынуліся сцены і перакрыцці.

Але новыя гаспадары толькі пабудавалі побач з помнікам драўляную царкву, ды пасля абследвання замовілі праект рэстаўрацыі будынка.

Кансервацыйныя і рэстаўрацыйныя працы, прыступіць да якіх мясцовы прыход БПЦ абяцаў у красавіку 2014 года, пакуль так і не распачаліся. Затое на працягу мінулага года вялося будаўніцтва “часовага сховішча для матэрыялаў” ва унутраным двары будынка.

Пры гэтым на ўсе пытанні адносна прамаруджвання ў пачатку кансервацыйных і рэстаўрацыйных работ цяперашнія гаспадары будынка спасылаюцца на недахоп сродкаў».

Краязнаўца адсочвае лёс іншых помнікаў архітэктуры ў бліжэйшым наваколлі. У іх перспектывы больш вясёлкавыя, лічыць Віктар Сцяпанаў:

«Паводле паведамленняў у абласных медыях, будынак Свята-Пакроўскага манастыра ў Талачыне знаходзіцца ва ўласнасці аднаго з прыходаў БПЦ. Пры гэтым гэты будынак уключаны ў пералік аб’ектаў, на якія паводле Інвестыцыйнай праграмы Віцебскай вобласці на 2015–2016 гады праграмы будуць выдзеленыя сродкі з абласнога бюджэту. Таксама ў гэтую праграму ўключаныя Свята-Духаўскі манастыр і Успенскі сабор у Віцебску, якія не толькі належаць БПЦ, але і актыўна імі выкарыстоўваюцца. Таму я прашу разгледзець магчымасць уключэння ў гэтую праграму будынка былога базылянскага кляштара ў Оршы ў сувязі з высокай небяспекай страты помніка, асабліва пасля надзвычай неспрыяльных умоваў гэтага года».

Паводле закону аб зваротах грамадзян, Віктар Сцяпанаў мусіць атрымаць адказ ад абласных уладаў цягам месяца.

 

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий