Напамін пра “босых братоў” у Воршы

Новости культуры
0
(0)

Керамічны медаль “Орша. Кляштар францысканцаў. 1680.” з’яўляецца напамінам пра яшчэ адзін помнік архітэктуры, што зараз знаходзіцца ў трывожным становішчы забытага и занядбанага. Яшчэ адна акалічнасць, якая збліжае іх з кляштарным будынкам былога базылянскага манастыра – іхняе цяперашняе знаходжанне ва ўласнасці праваслаўнай царквы.

А гэты ж будынак – адзін з нямногіх ацалелых напамінаў пра колішнюю еўрапейскую сутнасць нашага горада, пра ягоную інтэграванасць у еўрапейскі гістарычны і духоўны кантэкст. Бо, каб паглядзець на плён дзейнасці славутага Францыска Асізкага і ягоных братоў па заснаваным ім ордэну, аршанцам не трэба ехаць у Нямеччыну, Францыю альбо Італію, а, што вельмі сімвалічна, дастаткова адысці з дзясятак крокаў з вуліцы Савецкай, і перайсці на вуліцу Дамініканскую.

Яшчэ адным напамінам пра колішнюю прысутнасць “босых братоў” у Воршы стаў і керамічны сувенірны медаль, выраблены прадпрымальнікам Міхасём Паўлавым паводле эскізу вядомага віцебскага гісторыка і краязнаўцы Ігара Цішкіна. Гэты, і іншыя керамічныя медалі з выявамі гістарычных і архітэктурных помнікаў Воршы можна набыць у краме “Талер”, у працоўныя дні з 9.00 да 19.00 , у суботу з 9.00 да 17.00; тэл./факс 8 -0216-338-266.

Нагадаем, што тамсама можна набыць керамічны мядаль “Аршанскі кляштар базыліянаў”, які выстаўлены на продаж ў рэчышчы дабрачыннай акцыі, абвешчанай яго стваральнікамі. Яны мяркуюць пералічыць частку сродкаў ад продажу медалёў на адмысловы рахунак, адкрыты з мэтаю збірання ахвяраванняў на рэстаўрацыю помніка архітэктуры XVIII ст., жылога будынка кляштара базылянаў, які належыць цяпер прыходу Свята-Пакроўскай царквы Віцебскай епархіі БПЦ.

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий