Уладзімер Караткевіч вярнуўся на родную вуліцу

Новости культуры
0
(0)

Гарэльеф пісьменьніка, які некалькі месяцаў таму быў зняты з будынка Парытэтбанку на вуліцы імя Караткевіча ў Оршы, зноў з’явіўся на ранейшым месцы.

На працягу некалькіх месяцаў аршанцаў турбавала пытанне, чаму гарэльеф знік, і ці з’явіцца на ранейшым месцы. Пытанне было даволі вострым яшчэ й таму, што не было ніякай афіцыйнай інфармацыі пра лёс працы талачынскага скульптара Юрыя Палякова. Таму аршанцам даводзілася давяраць хіба што чуткам, а яны былі самыя разнастайныя – ад версіі пра тое, што уласнік будынка Уладзімір Панасенка вырашыў не вяртаць гарэльеф на сцяну адрамантаванага “Парытэтбанку” да завярэнняў у тым, што пасля рамонту напамін пра пісьменніка –земляка зноў апынецца на сваім месцы.

Паводле дырэктара музейнага комплексу «Гісторыя і культура Аршаншчыны» Уладзімера Кузубава, хвалявацца гараджанам было не варта:

“Можаце ўсім паведаміць, што гарэльеф на месцы. Як я і казаў раней, Караткевіч вернецца на сваё месца пасля рамонту. Рамонт будынку завершаны, усё ў парадку, не варта было рабіць з гэтага вялікі скандал. Мы ўдзячныя прадпрымальніку Уладзіміру Панасенку за тое, што ён захаваў гарэльеф на час рамонту будынка, які яму належыць. І за тое, што ён гэты гарэльеф адрэстаўраваў – цяпер ён пачышчаны і пакрыты спецыяльным рэчывам супраць пашкоджанняў атмасфернымі ападкамі.”

Трывога гараджанаў стала паказнікам неабыякавасці да памяці пра пісьменніка, ураджэнца Оршы. І вядома, што пытанне наконт таго, каб вярнуць гарэльеф на месца, было на асобным кантроі ў Аршанскага райвуканама і музейнага комплексу.

Будынак, на якім размешчаны гарэльеф — гэта першы будынак на вуліцы Уладзіміра Караткевіча, таму ў 1990 годзе гарэльеф з’явіўся менавіта тут. На той час тут размяшчаўся адміністрацыйны корпус аршанскага піўзавода. Потым прадпрыемства зачынілі, а будынак набыў у прыватную ўласнасць прадпрымальнік Уладзімір Панасенка.

Цяперашнюю назву вуліца атрымала ў выніку перайменавання напрыканцы 1980-х гадоў – раней гэта была вуліца Касманаўтаў, і яна непасрэдна звязаная з лёсам Уладзіміра Караткевіча: тут дагэтуль стаіць дом, дзе жыла сям’я пісьменніка, і дзе ў 1956–58 гадах была напісана аповесць «Дзікае паляваньне караля Стаха» і іншыя творы, якія прынеслі ўраджэнцу Оршы шырокую вядомасць і папулярнасць у чытачоў.

 

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий