Міністэрства культуры: «Эскізны праект рэстаўрацыі ўзгоднены»

Новости культуры
0
(0)

Ліст з міністэрства культуры атрымаў краязнаўца Віктар Сцяпанаў пасля свайго звароту ў рэспубліканскія СМІ і да Архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя.

Міністэрства адрэагавала, атрымаўшы допіс з газеты «Советская Белоруссия» наконт нездавальняючага стану помніка архітэктуры 18 стагоддзя, былога жылога будынка базыльянскага кляштара. У лісце, падпісаным намеснікам міністра А.А.Яцко, пацвярджаецца, што уласнік гістарычнай каштоўнасці – Віцебская Епархія Беларускай праваслаўнай царквы – нясе адказнасць за захаванасць гістарычнага помніка паводле ахоўнага абавязацельства, зарэгістраванага ў Міністэрстве культуры 18.01.2006 г пад №61/2006.

Пасля таго, як у 2005 годзе гістарычны будынак быў перададзены епархіі у гаротным стане — нават без часовага даху, да сенняшняга дня нічога істотна не змянілася. Даху надж будынкам так і няма, старыя муры разбураюцца пад уздзеннем прыродных ападкаў. Аднак некалькі гадоў таму каля архітэктурнага помніка ўласнікі збудавалі драўляную царкву, а напрацягу гэтага года – узвялі ў двары яшчэ адзін будынак, выкарыстанне якога – загадка для гараджан. Паводле некаторых звестак, гэта будзе склад для будматэрыялаў, калі пачнецца рэстаўрацыя помніка.

Вось толлькі калі яна пачнецца – невядома. А будматэрыялаў для «склада» хапіла б, прынамсі, на часовы дах над помнікам – так званую «кансервацыю будынка», пра неабходнасць якой ужо 10 гадоў гавораць мясцовыя краязнаўцы.

Гаспадары – Віцебская Епархія БПЦ – нічога канкрэтнага не абяцаюць, апрача няясных перспектываў пра тое, што «праектна-сметная дакументацыя гатова на 85%». Гараджане спрабавалі дапамагчы наблізіць рэстаўрацыйныя працы – ахвяравалі на гэта грошы. Мастак Мікола Купава зладзіў інтэрнэт-выставу, пералічыўшы грошы ад прададзеных твораў на адмысловы рахунак дзеля выратавання гістарычнага помніка. Аднак лёс сабраных грамадскасцю сродкаў – невядомы таксама.

Тым не менш, Міністэрства культуры прапануе стварыць яшчэ адзін рахунак для ахвяраванняў – адпаведны зварот ужо дасланы ў Віцебскі аблвыканкам. Хто будзе распараджацца сабранымі на гэты рахунак сродкамі – аблвыканкам або Віцебская Епархія БПЦ – пытанне без адказу…

Што да дзяржаўнага фінансавання захадаў па ўратаванні помніка беларускага барока, то Міністэрства культуры не можа браць удзел у гэтай справе. Грашовая дапамога дзяржавы забаронена, бо ў будынка ёсць уласнік. І адзінае, што зрабіла міністэрства з гэтае нагоды, — унесла «прапановы па змяненнях у Бюджэтны кодэкс Рэспублікі Беларусь», каб «дазволіць выкарыстоўваць бюджэтныя асігнаванні для выканання работ па асобных аб’ектых спадчыны, якія знаходзяцца ў прыватнай уласнасці».

Зрэшты, Міністэрства культуры каментуе сітуацыю з аршанскім помнікам архітэктуры не толькі прыватным чынам. Мясцовыя краязнаўцы, напісаўшы ліст да Архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя яшчэ ўвосень мінулага году і не атрымаўшы адказу, былі вымушаны змяніць фармат перапіскі з уласнікам будынка. Наступны ліста да кіраўніка Віцебскай Епархіі БПЦ быў накіраваны разам з паведамленнем пра гэта ў розныя СМІ. Гэтым разам Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі даў адказ. Але сітуацыя, калі відавочна парушаецца заканадаўства аб ахове помнікаў, і грамадскасць паўстае супраць такога беззаконня, зацікавіла прэсу. Некалькі выданняў ужо адгукнулся. Як стала вядома, вялікі артыкул на гэтую тэму неўзабаве выйдзе ў газеце «Звязда»: у Оршу па заданні рэдакцыі прыязжаў карэспандэнт, былі атрыманыя каментары ад сакратара Віцебскага епархіальнага ўпраўлення протаіерэя Уладзіміра (Разановіча), ад аўтара рэстаўрацыйнага праекта Мікалая Лук’янчыка, ад старшыні ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Ігара Чарняўскага.

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий