Пра закон наконт дармаедаў

Новости культуры
0
(0)

Зміцер Дзядзенка

Я жыў сабе як жыў, бяды не ведаў —
Дбаў пра даляры, кошты на бензін…
Ды трапіў нечакана ў дармаеды!
І высветлілася — не я адзін.

Сказалі мне: «Жыццё ідзе не гладка,
А ты — нібыта здраднік на вайне».
Сказалі, што я не сплаціў падаткі —
Міністры галадаюць праз мяне.

Мяне складана збіць мастацкім свістам,
Я не паддамся лёгка на падман:
Гляджу тэленавіны — там міністры.
Аж шчокі не змяшчаюцца ў экран:

Зусім апухлі без маіх падаткаў,
Забыліся, калі ў іх быў абед…
І я сябе адчуў істотай гадкай.
Не пухну? Сто адсоткаў — дармаед!

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий