«Жаніцьба Цярэшкі» – як аднаўленне традыцый і сучасная забава для моладзі

Новости культуры
0
(0)

17 студзеня ў Віцебску гулялі ў старажытную абрадаваю гульню “Жаніцьба Цярэшкі”. Удзельнікамі былі моладзь з аматарскага этнаграфічнага таварыства «Поўнач», а таксама хлопцы і дзяўчаты, якія сабраліся паводле аб’явы пра падзею «В Контакте».

Было нямала і людзей старэйшага пакалення, якія сабраліся, каб паглядзець на эканструяваны абрад. Так што гульня атрымалася паводле традыцыйных канонаў – калі моладзь пад наглядам старэйшых знаёміцца, танчыць і спявае, гуляе ў розныя гульні, каб бліжэй пазнаёміцца паміж сабой. Усё гэта праходзіць у ключы лёгкай народнай эротыкі – паводле ўмоваў гульні, дзяўчатам і хлопцам дазваляецца абдымацца, цалавацца, а потым і згуляць жартоўнае » вяселле».

Каб дапамагчы моладзі «пабрацца шлюбам», з ліку старэйшых выбіраюць «бацьку» і «маці», якія збіраюць пары паводле сімпатый, прадэманстраваных падчас гульняў ды скокаў. Пад песні пра «Цярэшку», які «валочыцца», бо яму «жаніцца хочацца», «бацькі» вядуць «маладых» пад рукі «на заручыны», потым прапануюць выпіць «гарэлкі чарачку», пацалавацца ды станчыць «Лявоніху». Пакуль усе ахвотныя «перажэняцца», удзельнікі абрадавай гульні павесяляцца ў ахвоту!

Увогуле ж «Цярэшку жанілі» у абласным цэнтры ўжо пяты год запар, і спадзяюцца зрабіць гэта яшчэ не раз. Бо гэта – не толькі рэстаўрацыя старажытнай абрадавай гульні, але і выдатная магчымасць весела бавіць час для сучаснай моладзі. Прынамсі, ніхто з дзяўчат або хлопцаў, якія трапілі суботнім вечарам ва ўстанову культуры «Золотое кольцо Витебска «Двина», не сышоў незадаволены раней часу — гулялі, танчылі і спявалі да самага закрыцця.

Што да аўтэнтычнага абраду, то ён захаваўся ў Лепельскім раёне, і ў 2009 годзе прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі. Гэтая гульня прапанаваная і да ўнясення ў спіс сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.

 

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий