У новых «Падарожжах дылетанта» маляўнічыя Відзы і адзін з самых высокіх касцёлаў Беларусі

Новости культуры
0
(0)

На гэты раз знакаміты «дылетант» Юрый Жыгамонт патрапіў ў гарадскі пасёлак Відзы, што знаходзіцца паміж трох азёр ў маляўнічым Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. У гытым мястэчку стаіць 59-метровы касцёл, адзін з самых высокіх у краіне. У Відзах таксама нарадзіўся адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 года Тамаш Ваўжэцкі.

Першыя запісы пра мястэчка Відзы з’явіліся ў летапісах на пачатку 15 стагоддзя, заснавана яно было родам Нарушэвічаў. У той жа час тут быў пабудаваны драўляны касцёл, які да нашагу часу, на жаль, не захаваўся. Затое зараз тут знаходзіцца адзін з самых высокіх касцёлаў Беларусі, вышыня якога – 59 метраў. Ён усяго на 2 метры саступае касцёлу, што знаходзіцца ў вёсцы Гервяты. Гэты касцёл быў пабудаваны ў 1914 годзе і з’яўляецца ўзорам неагатычнага стылю.Відзы заўсёды былі шматканфесійным мястэчкам. Тут жылі праваслаўныя,каталікі, пратэстанты, іўдзеі, мусульмане, стараверы.

Відзы – бацькаўшчына аднаго з кіраўнікоў паўстання 1794 года Тамаша Ваўжэцкага.Ён узначаліў паўстанне пасля паланення свайго паплечніка Тадэвуша Касцюшкі. Тут знаходзіцца яго магіла. Падчас вайны 1812 года ў Відзах месцілася стаўка расійскага імператара Аляксандра І. Пазней ў мястэчкуадбыўся бой паміж расійскімі і французскімі войскамі.

Больш цікавага пра пасёлак Відзы вы даведаецеся у выпуску. Са студзеня 2017 года праграма «Падарожжа дылетанта» ствараецца пры падтрымцы velcom і выходзіць на партале TUT.BY два разы на месяц. Таксама новыя выпускі можна ўбачыць на персанальнай старонцы Юрыя Жыгамонта ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі».

Падарожжа (1) Падарожжа (2) Падарожжа (3) Падарожжа (4) Падарожжа (5)

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий