У Оршы выступіў бард Георгі Станкевіч, і не толькі з песнямі

Новости культуры
0
(0)

Перад пачаткам канцэрта гледачы паглядзелі дакументальны фільм, прысвечаны спадару Станкевічу. Прэзентавалі фільм аўтары, журналісты Алена Сцяпанава і Аляксандр Зянкоў.

Працягласць фільма “Я лічу, што я шчаслівы” – усяго каля 14 хвілін. Але за гэты час пра Георгія Станкевіча можна даведацца вельмі шмат незвычайнага. Не толькі пра тое, што ён піша вершы, выкладае ў школе нямецкую мову, зймаецца перакладамі і спявае. Гледачы ўбачылі яго ў паўсядзённым жыцці: у роднай вёсцы Старыя Ранчыцы Бешанковіцкага раёну, дзе паэт, бард і настаўнік жыве ў прыватнай хаце, каля якой садзіць бульбу, трымае пчол, тры каровы… Ён прадае малако, бо на настаўніцкі заробак не пажывеш, і ахвяруе ўласныя грошы на самвыдатаўскую газету “Крывінка”, якую сам заснаваў і выпускае для сваіх землякоў. “Бо не бывае адной агульнай праўды, яна складаецца з тысяч чалавечых праўдаў, і іх нельга ні прыхарошваць, ні “ідэалагічна прычэсваць”, — гаворыць Георгій Станкевіч у фільме.

Творчая здымачная група – вядомая ў Оршы журналістка Алена Сцяпанава і відэааператар з Барысава Аляксандр Зянкоў — распавялі, як ствараўся гэты фільм. Паводле аўтараў, мэтай было паказаць, што сапраўднае жыццё чалавека, які піша лірычна-узнёслыя вершы, перакладае паэзію замежных класікаў і спявае пад гітару, можа быць вельмі далёкім ад чужых уяўленняў пра “багему” і “свет высокага мастацтва”. Але менавіта гэткае жыццё – самае сапраўднае, і таму ў Георгія Станкевіча нараджаюцца такія шчырыя, кранальныя радкі.

Новую кнігу вершаў “Як слязінка дажджу” прэзентаваў удзельнікам сустрэчы сам аўтар. Дарэчы, гэта ўжо чацвёрты паэтычны зборнік Георгія Станкевіча. Выдадзены ён таксама на ўласныя сродкі, невялікім накладам, і кожная кніга ўрэшце рэшт знаходзіць свайго чытача. Бо заставацца абыякавым да паэзіі бешанковіцкага настаўніка нямецкай мовы проста немагчыма.

Яшчэ цікавей слухаць, як Гергі Станкевіч выконвае ўласныя вершы, пакладзеныя на музыку. Калі выконваць іх пад гітару, то паэтычныя радкі гучаць яшчэ больш пранікнёна, і “шлях да сэрцаў карацейшы”, упэўнены аўтар. Ён прыязжае ў Оршу з сяброўскімі канцэртамі ўжо не першы раз, але яго заўсёды тут чакаюць — з новымі, і з ужо знаёмымі песнямі. І сустракаюць са шчырым захапленнем – нібыта пачуўшы ўпершыню.

4 1 2 3

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий