На гэты раз верасень адзначыўся тым, што ў экзатычным Hippie house гасцявала аўтарская песня.

Расійская аўтарская песня насёння абсалютна безасабовая, з аднаго боку, і разам з тым заглыбленая ў эгацэнтрызм самакапання і самапазнання. Беларуская аўтарская песня непараўнальна прадметная і тэматычная. Нават даволі пасрэдныя аўтары нясуць усе гэтыя адметнасці. У беларускай аўтарскай песні абсалютна няма ненарматыву, бо ўвесь ён выключна народжаны расійскай (рускай) мовай і даўно ўжо стаў часткай яе літаратурнага працэсу. Практычна ўсё гэта можна сказаць пра песні Алега Кісялёва.
З цікаўнасцю слухаў падключаную да гітарнага працэсара акустычную гітару, якая выдавала неўласцівыя для яе гукі. У галаве затрымліваліся радкі з песняў Алега (без ненарматыву, якога там было навалам): Мог бы остаться собой / Только сущность не в этом… По вашей версии, не так уж и плохо, /Ответ в песнях талого снега… Всё равно я вернусь синтезаторным звуком / Изнасиловать ваши уши. На жаль, ён быў прыкметна выпіўшы, таму часта забываў словы песень, якія ліліся без канчаткаў нібыта адна нейкая доўгая песня. Таму ўражанне сталася змазаным. Парада: не выпівайце перад выступам.
Наогул, падалося, што народ прывык да рок-н-рольных каманд, таму сабраўся звыкла патопаць нагамі ды памахаць валасамі (у каго яны былі). І ў гэтым выявілася праблема. Навошта прыходзіць на канцэрт аўтарскай песні, якая ў прынцыпе гэтага не прадугледжвае, каб потым ад расчаравання напіцца на халяву ды потым паваліцца дзе-небудзь у вуглу і адключыцца? Дома гэта будзе больш камфортна.

Другая рэч: гэта яўна не аўтарская песня. Чатырохчверцевы размер з акцэнтам на трэцяй долі – гэта рок-н-рол. І не проста рок-н-рол, а стары добры soft rock. Калі я сказаў пра гэта ім, яны былі яўна заінтрыгаваныя. Прыйшлося прыгадаць адэптаў гэтага стылю – дуэт Simon & Garfunkel ды гурт Crosby, Steal, Nash and Young. Але з размытасцю паэтычнага складніка ўсё смачна і прывабна зроблена ў музычным плане. Што ж, паглядзім, што з гэтага дуэта мае быць далей. Яны зацікавіліся “Аршанскай бітвай”, дык можа й перасячэмся шчэ. Завяршаць яны таксама умеюць – заспявалі на завяршэнне “Knockin’ on heaven’s door”. Яшчэ адно яскравае пацвярджэнне рокавай прыроды іхнага жанру.

Яна часта карыстаецца тым, што спявае нібыта не пра сябе, а ад іншай асобы, прычым мужчынскага роду. Разам з тым не выходзіць за звыклае кола эгацэнтрызму надта ўласцівага менавіта жаночай аўтарскай песні: Меня потихоньку выносят из списка живых, / Относящихся к группе риска… / Эй, не унывай, киска, / Весна близко! Леона, як яна сама сказала, ужо трэці раз у Воршы і другі – ў Hippie house Максімава. Мне ж прыйшлося ўпершыню сутыкнуцца з ёю, і магу адказна заявіць: такога ўзроўню выканаўцаў у нас няма. Побач проста няма каго паставіць! На жаль. Нейкая зацятая, ні з чым непараўнальная самабытнасць. Не хачу паўтараць заезджаныя штампы, проста скончу яшчэ адной цытатай з песні: У меня пронзительно странный взгляд / И странная походка пьяного. / Я умру, как умрет человек, / Желающий странного.
К. ЮРСКІ-МЕЗАЗОЙСКІ

