Традыцыйны фэст «У госці да полацкага лесуна» пройдзе ў нядзелю 19 верасня.
Полацкі раён удзельнічае ў міжнародных праектах праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Латвія — Літва — Беларусь». Сёлетні фестываль уключаны ў інтэрактыўную карту з размяшчэннем месцаў правядзення «Адкрытых дзён еўрапейскага супрацоўніцтва.
Фестываль будзе праходзіць адразу на 11 пляцоўках раёна. У праграме — конкурс на самае захапляльнае сэлфі. Пераможца атрымае каштоўныя прызы, а фатаграфіі конкурсу размесцяць на сайцe і на старонцы ў «Facebook» праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Латвія — Літва — Беларусь». Вынікі падвядуць у Полацку, на сцэне райвыканкама, дзе ўзнагародзяць тых, хто сабраў найбольшую колькасць грыбоў і знайшоў самы вялікі грыб. Каманды удзельнікаў пададуць фотасправаздачы і прэзентацыі, а галоўным гаспадаром свята будзе знакаміты Лясун.
У нядзелю, 20 верасня, пройдзе традыцыйны экалагічны фестываль “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю”. У Міёрах адбудуцца выставы, конкурсы і канцэрты. Сялянскія падвор’і прапануюць пачаставацца морсам з журавін, таксама тут можна будзе набыць восеньскую ягаду. Кожную гадзіну з райцэнтра запланаваны ад’езд аўтобуса ў заказнік “Ельня”, дзе жадаючыя змогуць назіраць за пералётнымі жураўлямі. Месца і час правядзення свята абраны не выпадкова. Менавіта зараз пачынаецца сезон збора журавін, а па запасах гэтых ягад балота Ельня займае першае месца ў краіне.