Краязнаўчая канферэнцыя пра Базыльяны

Новости культуры
0
(0)

Гісторыка-краязнаўчая канферэнцыя адбылася ў Оршы 10 снежня. Яна прысвечана 365-м угодкам надання Оршы Магдэбургскага права. Тэмай канферэнцыі была размова пра мінулае, сучаснае і будучае Базыльянскага (Пакроўскага) манастыра. Шмат гадоў аршанскія краязнаўцы змагаюцца за лёс гэтага будынка, які з кожным годам прыходзіў да ўсё большага заняпаду. У 2005 годзе яго перадалі праваслаўным. Толькі ў гэтым годзе справа зрушылася з месца і на памятніку рэспубліканскага значэння з’явіўся дах.

Шмат цікавага можна было пачуць на сустрэчы. Краязнаўца з Мінска Зміцер Крымоўскі выступіў на тэму: “Базыльяне ў гісторыі Оршы”. Мастак Мікола Купава, самы актыўны абаронца будынка, распавёў пра гісторыю Аршанскага кляштара базыльянаў. Ад краязнаўцы з Оршы Віктара Лютынскага слухачы даведаліся пра рукапісныя крыніцы 19 стагоддзя з былога Пакроўскага манастыра. Таццяна Вароніна, якая шмат гадоў змагалася за рэстаўрацыю манастыра, паведаміла слухачам пра гісторыю музея, які існаваў у гэтым будынку. Іераманах Серапіён, настаяцель Пакроўскага храма, намаляваў бачанне будучыні гістарычнага помніка.

Выступоўцы: Ірына Шарамед, прыхажанка Пакроўскага храма, Ірына Ігнацьева, старшы выкладчык Беларускай акадэміі мастацтваў, Іна Байкова, педагог, Тамара Ігнацьева, краязнаўца, распавялі пра выбітных людзей, лёс якіх звязаны нейкім чынам з гэтым месцам.

Канфэрэнцыю арганізавала Таццяна Вароніна з дапамогай Аршанская арганізацыі ТБМ.

Некаторыя ўдзельнікі канферэнцыі сабраліся ля Базыльянаў
Некаторыя ўдзельнікі канферэнцыі сабраліся ля Базыльянаў
bazylyany-3
Зміцер Крымоўскі

Мікола Купава
Мікола Купава
Віктар Лютынскі
Віктар Лютынскі
Таццяна Вароніна
Таццяна Вароніна
Іераманах Серапіён
Іераманах Серапіён
Ірына Шарамед
Ірына Шарамед
Ірына Ігнацьева
Ірына Ігнацьева
Іна Байкова
Іна Байкова

Тамара Ігнацьева
Тамара Ігнацьева

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий