Дыскусія пра Аршанскую бітву

Новости культуры
0
(0)

фото eurobelarus.info

30 траўня  ў Мінску прайшла  публічная дыскусія на тэму: «Бітва пад Оршай праз 500 гадоў: асаблівасці нацыянальных інтэрпрэтацый».

Арганізатарамі дыскусіі на пляцоўцы Крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» у Мінску выступілі Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» і Лятучы ўніверсітэт, а ладзілася мерапрыемства ў рамках Трэцяй Міжнароднай канферэнцыі «Войны ў палітычнай і культурнай традыцыі Беларусі і краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы».

У 2014 годзе адразу некалькі краінаў рыхтуюцца адсвяткаваць  500-годдзе Аршанскай бітвы. Гэта бітва практычна адразу стала сімвалам вайсковага майстэрства Вялікага княства Літоўскага, яе апісвалі ў хроніках і пра яе стваралі песні.

У пачатку 1990-х гадоў на хвалі нацыянальнага адраджэння пашырылася і традыцыя адзначаць угодкі Аршанскай бітвы як Дзень беларускай вайсковай славы. Гэта не толькі звязвала беларускую нацыянальную ідэю са спадчынай Вялікага княства, але і дазваляла выбудаваць свой гонар і сваю свядомасць у супрацьпастаўленні пераможаным. Ушанаванне Аршанскай бітвы непазбежна палітызавалася, і на доўгі час яна стала замоўчванай праз афіцыйны дыскурс.

Да гэтага часу гісторыкамі з розных краін абмяркоўваецца ход і маштаб бітвы. Часта гэтыя спрэчкі набываюць зноў сувязь з нацыяльна-палітычным кантэкстам, погляды і тлумачэнні вызначаюцца ў залежнасці ад ідэалагічных пазіцый аўтараў. Гісторыкі-аматары і навукоўцы  абмеркавалі сучасны стан даследаванняў гэтай падзеі, асноўныя канфліктныя кропкі і падыходы да інтэпрэтацыі гэтай перамогі  ў розных краінах, якія маюць дачыненне да гэтай бітвы (Беларусь, Літва, Расія, Україна).

Нажмите на звезду, чтобы оценить материал!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Поделитесь статьей в соцсетях!

Добавить комментарий