Як вядома, адным са здзяйсненняў былога віцебскага губернатара Аляксандра Касінца, які цяпер працягне сваю кар’еру ў Менску на пасадзе кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, было ўсталяванне ў якасці герба падначаленай яму вобласці старажытнай беларускай Пагоні.
Варта нагадаць, што Пагоня была спрадвечным сімвалам нашых земляў, які ўганараваў сабою найвышэйшы ўзровень дзяржаўнага развіцця нашае краіны ў складзе Вялікага княства Літоўскага.
А ўжо ў якасці герба Віцебскай вобласці Пагоня была прынятая Віцебскім абласным саветам увесну 2009 года, і зацверджаная прэзідэнцкім указам 2 чэрвеня таго ж года. Цікава, што паводле таго ж указа герб з Пагоняй атрымаў і раённы цэнтр Лепель.
Цяпер напамінам пра былога губернатара (дарэчы, нашага земляка – ён нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Роскі Сялец) стане і выява Пагоні на сувенірным керамічным медалі, які можна набыць у аршанскай краме “Талер” (у працоўныя дні з 9.00 да 19.00 , у суботу з 9.00 да 17.00; тэл./факс 8 -0216-338-266). Нагадаем, што гэты і іншыя керамічныя медалі з выявамі гістарычных і архітэктурных помнікаў Воршы, якія прадаюцца ў краме “Талер”, вырабленыя прадпрымальнікам Міхасём Паўлавым паводле эскізу вядомага віцебскага гісторыка і краязнаўцы Ігара Цішкіна.
Таксама там жа, у краме “Талер” (вул. 1-га Жніўня, побач з аддзяленнем Беларусбанка паблізу ад механіка-тэхналагічнага каледжа), можна набыць керамічны мядаль “Аршанскі кляштар базыліянаў”, які выстаўлены на продаж ў рэчышчы дабрачыннай акцыі, абвешчанай яго стваральнікамі. Яны мяркуюць пералічыць частку сродкаў ад продажу гэтага медаля на адмысловы рахунак, адкрыты з мэтаю збірання ахвяраванняў на рэстаўрацыю помніка архітэктуры XVIII ст., жылога будынка кляштара базылянаў, які належыць цяпер прыходу Свята-Пакроўскай царквы Віцебскай епархіі БПЦ.
Герб Пагоня (гісторыя)
Герб горада Лепель
Прэзідэнцкі указ №277 «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Витебской области» (Текст с изменениями и дополнениями на декабрь 2013 года):